БРУСЭЛЬ Былы старшыня АБСЭ, славацкі дыплямат Ян Кубіш прызначаны адмысловым пасланікам Эўразьвязу для краінаў Цэнтральнай Азіі. Адным з першых яго візытаў на новай пасадзе будзе паездка ва Ўзбэкістан. Учора міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў чарговы раз заклікалі Ташкент дазволіць правесьці міжнароднае дасьледваньне абставінаў забурэньняў у Андыжане ў траўні сёлета.