У гісторыі Беларусі гэта першы выпадак такога масавага звароту з просьбай аб палітычным прытулку. Адметнасьць сытуацыі яшчэ і ў тым, што ўсе восем грамадзянаў Этыёпіі — вайсковыя лётчыкі, якія праходзілі стажыроўку ў Беларусі ў якасьці пілётаў зьнішчальнікаў Су-27. А гэта значыць, што іх учынак падпадае пад артыкул “дэзэртэрства” з усімі астатнімі наступствамі.
Пра лёс этыёпскіх лётчыкаў я пацікавіўся ў намесьніка кіраўніка Дэпартамэнту міграцыі МУС Аляксея Бегуна.
(Бягун: ) “Хадайніцтва знаходзіцца ў стадыі разгляду, вось і ўсё, што можна сказаць”.
(Карэспандэнт: ) “Самі гэтыя людзі знаходзяцца ў Беларусі? Яны неяк абмежаваныя ў перамяшчэньні?”
(Бягун: ) “Яны тут, натуральна. І ніхто іх ні пад якой вартай не трымае. Яны добра сябе пачуваюць і ўдзячныя беларускаму народу. Я не магу сказаць, дзе яны канкрэтна знаходзяцца, але пачуваюцца цалкам камфортна. Яны абсалютна вольныя, ім прадастаўлена права вольнага перамяшчэньня на тэрыторыі краіны”.
У Міністэрстве абароны пра этыёпскіх пілётаў нічога ня ведаюць, паколькі тэрмін іх навучаньня скончыўся. У сваю чаргу, у менскім прадстаўніцтве Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў патлумачылі: у адпаведнасьці зь міжнароднымі пагадненьнямі, усе восем грамадзянаў Этыёпіі ад моманту падачы адпаведнай заявы знаходзяцца ня толькі пад абаронай беларускіх уладаў, але і заканадаўства аб уцекачах, якое гарантуе ім патрэбнае забесьпячэньне і немагчымасьць дэпартацыі на ўвесь час разгляду дакумэнтаў.
Удалося даведацца імёны пілётаў этыёпскай арміі — гэта Фазыль Мамо (Fassil Mammo), Антэнэ Могес (Anteneh Moges), Аоб Гебрыміхаэль (Eyob Gebremichael), Антэнэ Мэкурыя (Anteneh Mekuria), Госа Джырма (Gossa Girma), Абдыса Бэфікаду (Abdissa Befikadu), Абдулджабар Мама (Abduljebar Mama), Абая Бэкеле (Abaya Bekele).
Нагадаю, што роўна месяц таму васьмёра лейтэнантаў авіяцыі, якія праходзілі навучаньне ў Менску, папрасілі палітычнага прытулку, матывуючы такое рашэньне небясьпекай для свайго жыцьця. Паводле этыёпскіх СМІ, гэтыя афіцэры мелі кантакты з двума лётчыкамі, якія раней уцяклі на баявым гелікоптэры ў Джыбуці пасьля таго, як адмовіліся страляць па мірных грамадзянах падчас хваляваньняў у Адыс-Абэбе. Урад Джыбуці вярнуў Этыёпіі гелікоптэр, але пілётаў ня выдаў.
Афрыканскія мэдыі пішуць, што апасеньні ўцекачоў небеспадстаўныя: пасьля ўсталяваньня ў траўні рэжыму Мэлеса ў Этыёпіі ўсе хваляваньні жорстка душацца. Прыкладам, 6 чэрвеня ў супрацьстаяньні з вайскоўцамі загінулі 26 чалавек, а ўсе лідэры апазыцыі былі арыштаваныя.
Я пацікавіўся ў аднаго з кіраўнікоў Дэпартамэнту міграцыі МУС Аляксея Бегуна, як доўга могуць разглядацца хадайніцтвы аб атрыманьні статусу ўцекача грамадзянамі Этыёпіі?
(Бягун: ) “Паводле закону такая працэдура ўвогуле можа цягнуцца год. Толькі ў выключных выпадках можам штосьці вырашыць раней. Але ўсё залежыць ад таго, якое будзе прынятае канчатковае рашэньне”.
У Міністэрстве замежных справаў сказалі, што не атрымлівалі ад уладаў Этыёпіі патрабаваньняў аб выдачы пілётаў.
Гл. таксама Праваабаронцы з Адыс-Абэбы напісалі ліст у Беларусь