Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане судзяць супрацоўніц амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыі


ТАШКЭНТ Былы дырэктар і бухгальтэр аддзелу амэрыканскай няўрадавай арганізацыі “Інтэрньюз” паўсталі перад судом ва Ўзбэкістане. Халіда Анарбаева і Вольга Нармурадава абвінавачваюцца ў незаконнай вытворчасьці відэапрадукцыі. Абедзьве яны займаюцца таксама навучаньнем журналістаў і падтрымкай незалежных мас-мэдыяў. Калі яны будуць прызнаныя вінаватымі, ім пагражае да 6 месяцаў турэмнага зьняволеньня. Самі яны сваёй віны не прызнаюць. Пасьля нядаўніх трагічных падзеяў у Андыжане ўзбэцкія ўлады ўзмацнілі ціск на грамадзкія і гуманітарныя арганізацыі.
XS
SM
MD
LG