(Карэспандэнтка: ) “Якія помнікі гісторыі, культуры і архітэктуры на тэрыторыі Беларусі варта прызнаць міжнароднай гістарычна-культурнай спадчынай?”
(Юначка: ) “Наваградзкі палац, які амаль разбураны. Але ж застаецца хоць адна гэтая сьцяна, і калі глядзіш на старую царкву ўнізе, то перарываеш вельмі моцныя ўражаньні”.
(Спадар: ) “Жыровіцкі кляштар. Гэта сапраўды вялікае дзіва. Я праваслаўны і, лічу, гэта так”.
(Юначка: ) “Гарадзенскі палац, Наваградак, Гальшанскі замак і касьцёл, кляштарны комплекс. У яго вельмі даўняя, цяжкая і цікавая гісторыя, і гэтае месца вартае большай увагі”.
(Юнак: ) “Найперш, канечне, гістарычныя будынкі на Гарадзеншчыне, каля Наваградку, вельмі цікавы Сафійскі сабор і ягоныя падмуркі ў Полацку. Таксама ёсьць і невялікія мястэчкі зь вельмі цікавымі палацамі ці будынкамі. Але гэта ўсё выглядае ня вельмі добра”.
(Спадар: ) “Я думаю, што такім помнікам мог бы стаць будынак у Клецкім раёне. Там знаходзіцца лецішча ці нейкая рэзыдэнцыя Радзівілаў. Там яшчэ вялізны парк. Але ўсё, на жаль, вельмі занядбанае. Палац нават быў спалены. А так гэта было б прыўкрасна”.
(Юначка: ) “Браслаўскія азёры — сапраўды можна ганарыцца. Калі ў гэтую атмасфэру трапляеш, то ўражаньні нават цяжка выказаць словамі”.
(Спадарыня: ) “Пэўна, варта Жыровіцкі кляштар. Нават нашу царкву на пляцы Свабоды — таксама гістарычна-культурная спадчына. Нашае Траецкае прадмесьце, тэатар Янкі Купалы, сквэрык з фантанам і хлопчыкам. А каб яшчэ падумаць, дык шмат што можна было б назваць”.
(Юнак: ) “Я сам з Гомелю і лічу, што наш палац Румянцавых-Паскевічаў таксама зьяўляецца помнікам гісторыі і культуры Беларусі. Лічу, што ён варты быць уключаны ў сьпіс самых знакамітых і цікавых для наведваньня месцаў Беларусі і сьвету”.
(Спадарыня: ) “Найперш Аўгустоўскі канал. А таксама я была на Нарачы і бачыла вельмі шмат прыгожых касьцёлаў. Нават не спадзявалася на такую цікавую гісторыю таго краю, але і гэтага таксама. Я лічу, што ў нас вельмі шмат помнікаў і наагул нашая гісторыя вельмі багатая. Але ж мала засталося, на вялікі жаль. Вельмі хацела, каб як мага больш нашых помнікаў увайшло ў Сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА”.
Гл. таксама Нясьвіскі замак Радзівілаў прызнаны ўсясьветнай каштоўнасьцю UNESCO