“Цэнтральнае Праўленьне Таварыства Беларусаў-Выбаршчыкаў, разгледзіўшы на сходзе 26.06.1925 г. вынікі ўселатвійскага перапісу, што адбыўся 10 лютага гэтага году, заўважыла, што паменшаньне ліку беларусаў з 75.630 чалавек да 38.010 чалавек у значнай меры залежала ад таго, што пры перапісу былі дапушчаны з боку некаторых перапішчыкаў неправідловыя запісы беларусаў у велікаросы, як аб гэтым сьведчаць пратэсты, атрыманыя Цэнтральным Статыстычным Упраўленьнем ад беларусаў”.
“Комунар Магілеўшчыны”, 1935 год. Дэлегат ад заводу імя Дзімітрава Галедунінац дзеліцца ўражаньнямі:
“Свята 15-годдзя аслабанення Совецкай Беларусі ад белапалякаў я праводзіў у Менску… Прыгожыя ілюмінацыі, тысячныя калоны людзей, спевы, кветкі, — вось небывалае ўражанне. У гэты вялікі радасны дзень я меў шчасце ўбачыць асабіста слаўных ордэнаносцаў т.т. Гікало і Галадзеда. Я меў шчасце бачыць старшыню ЦВК Саюза ССР тав. Калініна. Асабліва засталася ў памяці калона фізкультурнікаў, якія паказвалі бадзёрасць і сілу нашай моладзі”.
“Звязда”, 1945 год:
“У сістэме Белбродтрэста адноўлен і працуе рад півавараных і дражджавых заводаў. Так, мінскі завод “Беларусь” за два кварталы 1945 года даў 750 тысяч літраў піва, 326 тысяч літраў безалкагольных напіткаў і 134 тысячы літраў сіропу. Зараз завод “Беларусь” асвайвае выпуск новых асартыментаў прадукцыі. Будзе выпускацца піва маркі “Беларусь”, якое атрымала высокую ацэнку спецыялістаў, і тры гатункі прахладжальных напіткаў… Аднак трэба сказаць, што не ўсе заводы Белбродтрэста працуюць нармальна. У выніку гэтага Белбродтрэст план першага паўгоддзя выканаў толькі на 44 процанты”.