Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя ўстанавіла асобы яшчэ двух тэрарыстаў


ЛЁНДАН. Брытанская паліцыя ўстанавіла асобы апошніх двух выканаўцаў тэрарыстычных замахаў у Лёндане. Паводле паліцыі, 30-ці гадовы Махамэд Сідзік Хан здэтанаваў бомбу на станцыі мэтро Эдгвэр-Роуд, а 19-ці гадовы Жэрмэн Ліндсэй, што паходзіць зь Ямайкі, на станцыі Кінг-Кросс, у выніку чаго занігулі 27 чалавек. Агулам у Лёндане дзейнічалі чацьвёра тэрарыстаў.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр ізноў папярэдзіў пра небясьпеку, якая ідзе ад ідэалёгіі ісламскага экстрэмізму.

(Блэр: ) “Карані гэтай з’явы глыбокія: яны зьяўляюцца ў пакістанскіх мэдрэсэ, у вахабіцкай дактрыне Свавудаўскай Арабіі, у лягерах аль-Каіды, у Аўгансітане, у палітыцы шмат якіх краінаў Блізкага Усходу і Азіі а таксама сярод экстрэмісцкіх меншасьцяў Эўропы, дзе культывуецца нянавісьць да заходняга ладу жыцьця”
XS
SM
MD
LG