(Пазьняк: ) “Вельмі прыемная жанчына, вельмі прыемны чалавек...Прыемная ў гаворцы, прыемная ў разважаньнях... Да самага канца чытала, цікавілася літаратурай, паэзіяй. Чытала айца Аляксандра Меня, і аб гэтым у нас зь ёй ня раз была гаворка. Гэта адыходзіць пакаленьне Адраджэньня... Адыходзяць апошнія. Хай ёй будзе пухам зямля і сьветла на тым сьвеце. Такія людзі, як спадарыня Яніна, яны ўвайшлі ў скарбніцу нашай гістарычнай культуры і застануцца там навечна.
Зянон Пазьняк: “Такія людзі, як спадарыня Яніна, ўвайшлі ў скарбніцу нашай гістарычнай культуры і застануцца там навечна” <b/>
Сяргей Навумчык. Прага Пра Яніну Каханоўскую па тэлефоне зь Нью-Ёрку гаворыць Зянон Пазьняк.