Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы нумар “Glosu znad Niemna” дапамаглі выдаць польскія журналісты


Сяргей Астраўцоў, Горадня У суботу ў Горадні зьявіўся другі нумар газэты Саюзу палякаў “Glos znad Niemna”, які быў надрукаваны ў Польшчы. На першай старонцы пазначана, што “гэты нумар сапраўднага “Glosu” зьявіўся дзякуючы падтрымцы “Tygodnika Podhalanskiego” і “Gazety Wyborchej” — двух польскіх газэт.

У газэце надрукаваная заява маршалка польскага Сэнату Лонгіна Пастусяка адносна свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. У ёй зазначана, што беларускія ўлады дыскрымінуюць адзіную польскамоўную газэту ў Беларусі, а службы бясьпекі затрымалі журналістаў, якія ў Горадні пікетавалі ў абарону “Glosu znad Niemna”. Немаральным называецца выданьне беларускімі ўладамі пад шыльдай “Glosu znad Niemna” іншай газэты. Спадар Пастусяк зазначае, што чакае ад беларускіх уладаў, што яны зробяць магчымым выданьне “Glosu znad Niemna” у Беларусі.

Абласная дзяржаўная друкарня ў Горадні адмовілася друкаваць газэту Саюзу палякаў “Glos znad Niemna”. Тым часам стала выходзіць пад гэтай шыльдай іншая газэта, якую выдае былы кіраўнік Саюзу палякаў Тадэвуш Кручкоўскі, якога падтрымліваюць улады. Зварот кіраўніцтва СПБ у Міністэрства інфармацыі РБ, да мясцовых ўладаў выніку ня даў, таму “Glos znad Niemna” стаў друкавацца ў Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG