Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкая міліцыя спрабавала сарваць сход грамадзкасьці па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў.


Альгерд Невяроўскі, Менск У аднаго з актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі былі канфіскаваныя інфармацыйныя матэрыялы. Міліцыянты таксама спрабавалі скласьці пратаколы ў справе арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу на лідэраў АГП Анатоля Лябедзьку і ПКБ Сяргея Калякіна.

Сход па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, у якім удзельнічала больш за 40 чалавек, праходзіў у штаб-кватэры баранавіцкай арганізацыі Партыі камуністаў. Падчас яго правядзеньня ў партыйны офіс прыйшло больш дзесятка міліцыянтаў. Яны затрымалі Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і старшыню менскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігара Шынкарыка. У спадара Шынкарыка канфіскавалі 40 партыйных інфармацыйных бюлетэняў, а на спадароў Калякіна й Лябедзьку спрабавалі скласьці пратаколы ў справе правядзеньня несанкцыянаванага мітынгу. Абодва палітыкі адмовіліся даваць паказаньні й пакінулі міліцэйскі пастарунак. Сход абраў два дэлегаты на Кангрэс ад Баранавічаў. Імі сталі прадстаўнік прафсаюзу прадпрымальнікаў і актывіст Таварыства беларускай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG