Кіраўнік згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” прафэсар Анатоль Грыцкевіч у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што частка дэлегатаў і гасьцей зьезду з розных прычынаў не прыехала ў Менск. Многіх прадстаўнікоў дыяспары непакояць унутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі, праблемы перасячэньня дзяржаўнае мяжы ды іншыя, зьвязаныя з гэтым прычыны.
(Грыцкевіч: ) “Заходнія дэлегаты, асабліва з Аўстраліі, выказалі непакой наконт сваёй бясьпекі, што могуць быць некаторыя рэпрэсіі, таму яны і не прыедуць. Некаторыя выказваюць незадаволенасьць тым, што ёсьць такія фінансава-мытныя пытаньні на мяжы, якія таксама іх непакояць. Не прыедзе і старшыня рады БНР Івонка Сурвілла — з палітычных матываў”.
Аднак бальшыня дэлегатаў, а гэта 189 асобаў з 23 замежных краінаў, пацьвердзілі свой намер узяць удзел у працы зьезду. Ужо прыехалі чальцы “Бацькаўшчыны” з Польшчы, Украіны, Літвы, Аўстрыі, іншых эўрапейскіх краінаў, а таксама даволі прадстаўнічая група са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Дарэчы, у аднаго зь іх, доктара гісторыі Янкі Запрудніка, узьніклі праблемы з рэгістрацыяй тут, як таго патрабуе цяперашняе беларускае заканадаўства. Патраціўшы цэлы тыдзень на спробы зарэгістравацца, спадар Запруднік нарэшце патрапіў у адпаведны кабінэт, але там у яго забралі пашпарт на чатыры дні. А знаходжаньне замежных грамадзянаў бяз пашпарту на тэрыторыі Беларусі забараняецца. Вось што сказала з нагоды гэтае праблемы старшыня Рады “Бацькаўшчына” Алена Макоўская:
(Макоўская: ) “Мы ад арганізацыі вылучылі чалавека, які гэтым займаецца. І пакуль што ўсё ідзе нармальна: дакумэнты прымаюць, мы аплачваем, і бяруць пашпарты на рэгістрацыю. Адзіная праблема, што вельмі працяглы пэрыяд гэтага”.
Што ж да месца правядзеньня зьезду, то, як вядома, без тлумачэньня прычынаў адміністрацыі ўсіх буйных заляў у цэнтры сталіцы адмовілі “Бацькаўшчыне”, і цяпер яго мяркуецца заўтра распачаць у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Але арганізатары гатовыя да ўсялякіх нечаканасьцяў. Гаворыць Алена Макоўская:
(Макоўская: ) “Мы, канечне, чакаем, што нешта можа здарыцца, нешта ня тое адбыцца, і не выключаем розных варыянтаў і прадумваем і іх. Але магу сказаць, што вось цяпер мела гутарку з мэнэджарам Міжнароднага адукацыйнага цэнтру, і пакуль што ўсё там ідзе нармалёва”.
У такіх варунках многія выказваюць скептыцызм што да плённасьці вынікаў зьезду. Вось што на гэта сказаў кіраўнік “Бацькаўшчыны” Анатоль Грыцкевіч:
(Грыцкевіч: ) “Павінна быць прынятая праграма супрацоўніцтва з дыяспарай, бо мы праводзім наш зьезд пад дэвізам “Беларусь для дыяспары — дыяспара для Беларусі. Шляхі да кансалідацыі і разьвіцьця нацыі”. І мы зноў-такі зьвяртаемся да ўрадавых органаў, каб хутчэй быў распрацаваны закон аб супрацоўніцтве з дыяспарай і ўтвораны нават нейкі дзяржаўны орган для гэтага супрацоўніцтва”.
Свой намер удзельнічаць у працы зьезду запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў да сёньня не пацьвердзілі.