Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія вайскоўцы затрымалі два расейскія танкі


ТБІЛІСІ. Грузінскія вайскоўцы затрымалі недалёка ад гораду Батумі два расейскія танкі. Машыны, якія належаць да 12-й вайсковай базы, накіроўваліся на палігон для ўдзелу ў заплянаваных раней манэўрах. Тбілісі абвінаваціў Маскву ў парушэньні двухбаковых дамоўленасьцяў. Паводле падпісанага месяц таму пагадненьня, у часе курортнага сэзону ў Аджарыі, расейскія вайскоўцы мусяць праводзіць манэўры на іншым палігоне, які месьціцца ў раёне гораду Кутаісі.
XS
SM
MD
LG