У сераду, 13 ліпеня, на Меншчыне пачалося жніво. І ў тыя хвіліны, калі вяскоўцы рушылі ў поле, як кажуць, глытаць пыл і аблівацца потам, у Менску чыноўнікі ладзілі ўрачыстасьць на паркеце. У будынку сталічнага аблвыканкаму на Энгельса, 4 першы намесьнік старшыні Леанід Крупец віншаваў сваіх падначаленых з палітычным выбарам.
(Крупец: ) “Хацелася б, каб тут, у апараце дзяржаўнага кіраваньня аблвыканкаму, вы былі наперадзе, на вастрыні ў правядзеньні ідэяў і дапамагалі нам вырашаць задачы, якія мы ставім перад нашым малодшым братам”.
Пасьля Леаніда Крупца пажадала хуткага карернага росту партыйным маладзёнам ачольніца галоўнага ўпраўленьня арганізацыйна-кадравай працы Сьвятлана Герасімовіч”.
(Герасімовіч) “Сёньня вось у аргкадравым упраўленьні тры нашыя галоўныя спэцыялісты ўступілі ў БРСМ. Гэта добры паказчык. Я лічу, што БРСМ – годны пераемнік камсамолу”.
Паводле цырымоніі заручэньня 14 чыноўнікаў Менаблвыканкаму з БРСМ хочацца запытацца: хто ж старэйшы брат, калі вызначаны малодшы і ён абвешчаны пераемнікам камсамолу? Беларускія палітыкі Мікола Статкевіч, Тацяна Процька, Павал Севярынец і іншыя даводзяць, што у Беларусі існуе партыя ўлады са сваім адзіным правадыром. Па словах суразмоўцаў, яе легітымнасьць не адбываецца толькі таму, што давялося б ураўнаважваць у юрыдычных правох палітычныя партыі іншага накірунку. Па меркаваньні лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, працэс уцягваньня чыноўнікаў у БРСМ, безумоўна, выхоўвае прыстасаванцаў і кар”ерыстаў. “Між тым апазыцыя можа разьлічваць на новую хвалю дысыдэнтаў”, – кажа Анатоль Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Я ня вельмі перакананы ў тым, што прымус людзей уваходзіць у палітычныя партыі і структуры дасьць станоўчае. У часткі людзей, калі іх прымушаюць да чаго душа не ляжыць, гэта выклікае адваротную рэакцыю.Пры пэўнай сытуацыі, пры пэўным раскладзе сілаў гэта выявіцца. Я не перакананы, што БРСМ той агульнай колькасьцю, пра якую гавораць, гатовы выйсьці па пакліканьні душы на Кастрычніцкі пляц, калі там ня будзе нейкай папсовай музыкі, а будзе толькі адзін Аляксандр Лукашэнка”.