РАМАЛА: Палестынскі лідэр Махмуд Абас асудзіў сёньня тэрор і заклікаў да спакою пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы застрэлілі на заходнім беразе Ярдану ўзброенага палестынца. Абас заклікаў палестынскія фракцыі правесьці ў Паласе Газы тэрміновую сустрэчу.
(Аббас: ) «Гэта заганнае кола гвалту. Мы ня хочам, каб у яго быў ўцягнуты які-небудзь з бакоў. Таму мы павінны паказваць стрыманасьць, каб разарваць гэтае кола і вярнуцца да мірнага працэсу»
Між тым палітычны лідэр групоўкі “Хамас” Халед Машаал заявіў, што ягоная арганізацыя, а таксама “Ісламскі Джыхад” гатовыя выконваць дамоўленасьць аб спыненьні агню, не зважаючы на апошні тэракт.