СЭУЛ. ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія абмяркоўваюць у Сэуле агульную стратэгію перамоваў у справе згортваньня ядзернай праграмы КНДР. Пхэньян пагадзіўся аднавіць шматбаковыя перамовы. Чакаецца, што сустрэча прадстаўнікоў ЗША, Японіі, Паўночнай і Паўднёвай Карэі, Расеі і Кітаю адбудзецца 25 ліпеня ў Пэкіне.
Высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Паўднёвай Карэі заявіў:
(Бан: ) «Мы шчасьлівыя, што шматбаковыя перамовы адновяцца ўжо на наступным тыдні. Мы шчыра спадзяенмся, што гэтым разам атрымаецца дасягнуць сур''ёзнага прагрэсу».