(Валер Карбалевіч: ) “Апошнім часам Лукашэнка дае інтэрвію расейскім тэлеканалам нячаста. З шэрагу прычынаў цікавасьць да яго ў Расеі зьнізілася. І каб давесьці сваё гледзішча да расейцаў, адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі даводзіцца завозіць сюды журналістаў з расейскай глыбінкі, каб Лукашэнка мог перад імі выступіць. Таму інтэрвію Лукашэнкі тэлеканалу ТВЦ выклікала пэўную цікавасьць. Пазыцыя гэтага тэлеканалу, якую можна характарызаваць як імпэрскую, антызаходнюю, антылібэральную, амаль супадае з палітыкай афіцыйнага Менску. Таму інтэрвію Лукашэнкі з Папцовым было размовай аднадумцаў. Якое вашае агульнае ўражанье ад гэтага інтэрвію?”
(Кірыла Пазьняк: ) “Найперш, я для сябе адзначыў, што Лукашэнка багата казаў пра асабістае. І гэта невыпадкова. Пакуль апазыцыя яшчэ толькі шукае адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, Лукашэнка пачаў актыўна піярыцца. Відаць, ягоныя паліттэхнолягі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, хоць да іх яшчэ год, вырашылі адзін з асноўных акцэнтаў у гэтым піяры зрабіць на харызматызацыю ягонай асобы, нават на інтымізацыю іміджу. Тым больш, што Лукашэнка можа паводзіцца так вельмі натуральна. Мяркую, ён яшчэ больш будзе эксплюатаваць сваю простасьць, дэманструючы, што ён самы чалавечны прэзыдэнт і страшэнна блізкі да народу. У адным шэрагу з гэтым інтэрвію, дзе, нібыта, насьцеж душа, і выхад у народ на Кастрычніцкую плошчу 3 ліпеня. Гэта досыць эфэктна і, хутчэй за ўсё, будзе эфэктыўна”.
(Паўлюк Быкоўскі: ) “Тэлеканал ТВЦ займае досыць выразныя славянафільскія пазыцыі. І Лукашэнка добра працаваў з гэтай аўдыторыяй. Ён выкарыстоўваў архетыпы, якія блізкія для славянафілаў. Беларускі кіраўнік паказаў сябе харызматычнай асобай. Лукашэнка эксплюатаваў такія рэчы, як справядлівасьць, сумленнасьць, што ён ня крадзе і змагаецца з гэтым. І яшчэ ён за моцную дзяржаву. Напэўна, гэтыя тэзісы будуць добра ўспрымацца аўдыторыяй”.
(Карбалевіч: ) “Сапраўды, Папцоў быў у захапленьні ад беларускай мадэлі, маляваў лубочныя малюнкі. Тое, што мы ўбачылі ўчора, нагадвала не звычайнае інтэрвію журналіста з палітыкам, а хутчэй, перадвыбарны ролік, агітацыйны кліп. Але вось што зьвяртае на сябе ўвагу. Канал ТВЦ настойліва праводзіць лінію на неабходнасьць больш шчыльнай інтэграцыі Беларусі і Расеі. І спадар Папцоў у сваіх рэпліках і камэнтарах, якія перамяжалі інтэрвію, увесь час паўтараў, што, маўляў, трэба хутчэй аб’ядноўвацца.
Але ў самім інтэрвію тэма інтэграцыі ня толькі не была галоўнай, але была выведзеная некуды на пэрыфэрыю, можна сказаць, што сур’ёзна не абмяркоўвалася. Цікава, што 2 ліпеня беларускае телебачаньне паказала невялікі сюжэт з гэтага інтэрвію, дзе Лукашэнка папракаў Расею за тое, што яна не гатовая даць роўныя правы беларусам і расейцам. А вось у тым варыянце, які быў паказаны па ТВЦ, гэтага сюжэту амаль не было. Чаму тэма беларуска-расейскай інтэграцыі ў інтэрвію была такая невыразная?”
(Пазьняк: ) “Таму што Лукашэнка вымаўляў інтэграцыйную агульшчыну. А прамаўляў яе таму, што цяпер у беларуска-расейскіх адносінах назіраецца адносны зацішак. Што тычыцца рознай падачы розных блёкаў у інтэрвію ў перадачы ТВЦ і БТ, то тут ТВЦ выканала ролю гэткага ж прапагандысцкага сродку, што і БТ. З той толькі розьніцай, што ёсьць піяр унутраны, разьлічаны на беларускі электарат, і ёсьць экспартны, разьлічаны на расейцаў. Ідэі незалежнасьці, крытыка Крамля гучыць заўсёды ў выступах Лукашэнкі для ўнутранай аўдыторыі. А на адрас расейскай аўдыторыі гэтыя тэзы гучаць толькі ў час канфліктаў. Цяпер такога канфлікту, нібыта, няма”.
(Быкоўскі: ) “Інтэграцыйная тэма цяпер, увогуле, знаходзіцца на пэрыфэрыі. Яна неактуальная ўжо некалькі гадоў. У гэтым інтэрвію была розная акцэнтуацыя: для БТ і для ТВЦ. На ТВЦ пра інтэграцыю казалася досыць сьцісла. Лукашэнка казаў пра вінаватасьць расейскай эліты, якая ня можа на роўных размаўляць зь беларускай. Але, на думку беларускага кіраўніка, хоць яна меншая па колькасьці, але яна такая ж адукаваная і мусіць мець такія ж правы. Я не магу сказаць, якая ставілася задача. І відаць, яна па-рознаму ўспрымалася ў Менску і Маскве. Падаецца, што для беларускай аўдыторыі тэма інтэграцыі больш важная сёньня, чым для расейскай. А ТВЦ — гэта, найперш, маскоўскі канал”.
(Карбалевіч: ) “Падчас інтэрвію Лукашэнка выдаў страшэнную дзяржаўную тайну. Ён пацьвердзіў здагадкі, што ягоны старэйшы сын Віктар прызначаны памочнікам прэзыдэнта. Чаму кіраўнік дзяржавы спрабаваў хаваць гэты факт і прамовіў яго скорагаворкай? І як гэты факт выглядае на фоне таго, што Лукашэнка доўга пераконваў Папцова ў сваёй шчырасьці, некарумпаванасьці, што ён не рабіў пратэкцыі сваім блізкім, сваякам?”
(Пазьняк: ) “Твар Віктара Лукашэнкі ўжо колькі разоў мільгаў сярод кола высокіх чыноўнікаў у телерэпартажах аб выступах кіраўніка дзяржавы. Сапраўды, да гэтага інтэрвію сам Лукашэнка не прызнаваўся, што ягоны сын прызначаны памочнікам. Не афішавалі гэта і дзяржаўныя СМІ. Але гэта сталася звычайнай рэччу, калі дзеці кіраўнікоў дзяржаваў ідуць у вялікую палітыку ці ў сур’ёзны бізнэс. Асабліва багата такіх прыкладаў менавіта на постсавецкай прасторы. Беларусь дасюль была выключэньнем, відаць, з-за таго, што сыны Лукашэнкі толькі падрасталі. Цяпер яны вырасьлі, і прысьпела пара.
Лукашэнка падтрымлівае імідж сьціплага кіраўніка дзяржавы, які не шукае асабістых выгадаў ні сабе, ні сваім сямейным. Таму і пра прызначэньне сына памочнікам ён сказаў так, між іншым, каб пазьбегнуць шырокага рэзанансу. Але ўвогуле можна казаць пра ціхія і асьцярожныя ўводзіны Віктара Лукашэнкі ў вялікую палітыку. Па ўсім, пасада памочніка прэзыдэнта — гэта толькі першая прыступка ў палітычнай кар’еры, пікам якой цалкам можа стаць і прэзыдэнцтва. І ў Беларусі цалкам магчымая дынастычная зьмена ўлады на ўзор Азэрбайджану. Прычым, зазначу, права балятавацца на пасаду прэзыдэнта Віктар Лукашэнка будзе мець ужо на выбарах 2016 году”.
(Быкоўскі: ) “На гэты конт у мяне ёсьць дзьве вэрсіі. Па-першае, гэта можа быць піяр-вэрсія. Лукашэнка, магчыма, наўмысна пра гэта прагаварыўся, каб аказаць пэўны ўплыў на аўдыторыю. Другая вэрсія. Лукашэнка мог прагаварыцца і не наўмысна. Проста ён распавядаў пра сваю сумленнасьць, справядлівасьць, што ён не стварае ніякіх асаблівых выгодаў сваім дзецям. Абодва варыянты маюць права на існаваньне. Што тычыцца факту прызначэньня Віктара Лукашэнкі памочнікам прэзыдэнта, то, сапраўды, як казаў Пазьняк, гэта распаўсюджаная зьява на постсавецкай прасторы. І гэта ня ёсьць нечым звышнатуральным.
Іншая рэч, што тут быў прагавораны такі сюжэт. Нібыта ў лазьні сын запытаўся ў бацькі: дзе ж мы будзем жыць далей, калі ў наступным годзе цябе раптам не абяруць прэзыдэнтам? Пытаньне досыць цікавае, яно можа заінтрыгаваць. Ці яны будуць змагацца за свой дом, ці за прэзыдэнцтва?”
(Карбалевіч: ) “Сапраўды, гэта досыць распаўсюджаная зьява на постсавецкай прасторы, калі прэзыдэнты давалі льготы, прэфэрэнцыі сваякам. Але ў Беларусі такая зьява разбурае той імідж сумленнага і справядлівага кіраўніка, які Лукашэнка настойліва і доўга ствараў і працягвае ствараць. Ранг памочніка прэзыдэнта — гэта ранг амаль міністра. Віктару толькі 29 гадоў. І ягоная папярэдняя кар’ера не дае падставаў лічыць, што ён валодае вялікімі дзяржаўнымі талантамі. Таму гэтае прызначэньне ня можа выглядаць ніяк інакш, як пратэкцыя. І гэта разбурае імідж Лукашэнкі.
У працяг той тэмы, якую пачаў спадар Быкоўскі, то бок пра пытаньне сына, дзе, маўляў, мы будзем жыць, калі бацька пацерпіць паразу на прэзыдэнцкіх выбарах. Але потым у інтэрвію была яшчэ адна цікавая рэпліка Лукашэнкі. Ён сказаў, што будзе бараніць уладу з зброяй у руках, нават калі застанецца адзін. Як бы вы пракамэнтавалі гэта?”
(Пазьняк: ) “На маю думку, гэта своеасаблівая контрарэвалюцыйная прапаганда. Апазыцыя і заходнія дэмакратыі кажуць увесь час пра высьпяваньне ў Беларусі народнай рэвалюцыі, разважаюць пра тое, як улады могуць яе брутальна задушыць. У дадзеным выпадку рэвалюцыя рамантызуецца, а на контрарэвалюцыю, наадварот, налепліваецца нэгатыў, рэпрэсіі і іншае. Лукашэнка ў гэтым інтэрвію малюе зусім адваротнае. Прадажная апазыцыя распрацоўвае цынічны праект яго зьвяржэньня. Але калі трэба, ён самаахвярна, адзін з аўтаматам бароніць краіну і народ. То бок рэвалюцыя ганіцца як вонкавае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы краіны, як ломка ўсяго добрага. А контрарэвалюцыя, наадварот, рамантызуецца. І пры гэтым, Лукашэнка робіць сябе ейным сымбалем, уяўляючы сябе нацыянальным героем.
Хоць, зазначу, раней супраціў рэвалюцыі падаваўся ім выключна як абарона стабільнасьці. Але цяпер, відаць сучасная практыка вядзеньня інфармацыйных войнаў вымагае ад яго больш кідкіх заяваў”.
(Быкоўскі: ) “Лукашэнка параўнаў сябе з загінулым чылійскім прэзыдэнтам Альендэ. І сапраўды, гэта досыць рамантычны вобраз для савецкіх людзей сталага веку. Трэба ўспрымаць гэта як словы. Акрамя таго, адначасова Лукашэнка казаў пра канструктыўную апазыцыю, якая прыйшла разам зь ім да ўлады. А цяпер па-за межамі каманды Лукашэнкі засталася толькі неканструктыўная апазыцыя. Такі падзел досыць важны. Таму што адсюль вынікае, што ў краіне няма з кім размаўляць. Прычым, у Расеі шмат хто сапраўды так лічыць”.
(Карбалевіч: ) “У гэтай апошняй рэпліцы зьвяртае на сябе ўвагу тое, што Лукашэнка абяцае бараніць з зброяй у руках не народ, не краіну, не Канстытуцыю, а менавіта сваю ўладу. Таму дыскусіі ў палітычным асяродзьдзі пра магчымага пераемніка мусіць будуць спынены. Таксама як і сумненьні ў імкненьні да пажыцьцёвага кіраваньня”.