Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ірацкіх сунітаў заклікалі адзінаверцаў ўзяць ўдзел у новых выбарах


БАГДАД: Каля 300 лідэраў ірацкіх сунітаў заклікалі сваіх адзінаверцаў ўзяць удзел ў новых выбарах, якія яны прапануюць правесьці ў сьнежні. Гэты заклік агучыў прадстаўнік Генеральнай Канфэрэнцыі сунітаў Адна аль-Дулаймі. Суніты, якія складаюць адну пятую насельніцтва краіны ў асноўным байкатавалі студзенскія выбары, і ў выніку іхная грамада не атрымала належнага прадстаўніцтва ў парлямэнце. Адзін з галоўных суніцкіх лідэраў Шэйх Ібрагім Аль-Німа лічыць, што апошнія выбары ў Іраку, гэта “вялікая памылка”. Новыя выбары могуць адбыцца толькі ў выпадку калі на рэфэрэндуме будзе прынятая новая Канстытуцыя краіны.
XS
SM
MD
LG