ПАРЫЖ: Францыя адначае сёньня сваё нацыянальнае сьвята, дзень Узяцьця Бастыліі, у атмасфэры боязі перад тэрактамі. У сваім звароце да народу прэзыдэнт Жак Шырак адзначыў, што ніводная краіна ня можа сябе адчуваць поўнасьцю бясьпечнай. У Парыжы з нагоды гадавіны пачатку Французкай Рэвалюцыі 1789 году ўзмоцненыя сродкі бясьпекі. Разам з суайчыньнкамі апоўдні Шырак ўшанаваў дзьвумя хзвілінамі маўчаньня памяць ахвяраў замахаў ў Лёндане. У інтэрв’ю прэзыдэнт Францыі сказаў, што ён не шкадуе распісаньня рэфэрэндуму ў справе эўрапэйскай Канстытуцыі, паколькі адкідаючы яе тэкст французы выказалі патрэбу больш дакладнага абмеркаваньня гэтага дакумэнту.