Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень да Міхаіла Марыніча, які ў шпіталі, не пускаюць адваката


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адміністрацыя менскай калёніі нумар 1, дзе знаходзіцца былы амбасадар і міністар Міхаіл Марыніч спасылаецца на тое, што адвакат не падала адпаведнай заявы. Між тым адвакатка Валянціна Шаханцова сьцьвярджае, што ўсе патрэбныя паперы яна прадставіла. Сваякі Міхаіла Марыніча не выключаюць, што зь ім зноў нешта здарылася ў шпіталі.

Нагадаем, што ў калёніі ў Воршы Міхаіл Марыніч перанёс інсульт, а два тыдні таму яго тэрмінова зьмясьцілі ў шпіталь з прычыны рэзкага пагаршэньня зроку.

Палітык Міхаіл Марыніч знаходзіцца за кратамі з 26-га красавіка 2004 году. Ён асуджаны за крадзеж маёмасьці, але вінаватым сябе не прызнае і называе гэтую справу палітычнай. Арганізацыя "Міжнародная Амністыя" прызнала Марыніча вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG