Яшчэ ў чэрвені падчас перамоваў расейскага “Газпрому” з украінскімі ўрадоўцамі зьявіліся паведамленьні, што расейскі бок разглядае варыянт істотнага падвышэньня цаны паставак газу ва Ўкраіну. Размова йдзе пра тое, каб цана дасягнула ўсясьветнага ўзроўню. Зараз Украіна плаціць 50 даляраў за тысячу кубічных мэтраў газу, усясьветная цана – 160 даляраў. Гадавы аб’ем спажываньня – 24 мільярды кубамэтраў.
Днямі Дзяржаўная дума Расеі зьвярнулася да ўраду з прапановай пастаўляць газ ва Ўкраіну па ўсясьветных цэнах. Дэпутаты тлумачаць сваю прапанову палітычнымі чыньнікамі, паколькі Ўкраіна бярэ курс на эўраінтэграцыю, то не заслугоўвае ільготаў ад Расеі.
Такое рэзкае, больш чым утрая, падвышэньне цаны на газ, стане моцным выпрабаваньнем для ўкраінскай эканомікі. Аднак, на думку некаторых экспэртаў, гэтыя выпрабаваньні падштурхнуць украінскія ўлады да рэформаў, якіх патрабуе ўкраінская эканоміка. Гаворыць аналітык нашага радыё Раман Купчынскі.
(Купчынскі: ) "Украіна, якая хоча далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу, павінна зразумець, што ёй давядзецца плаціць эўрапейскія цэны за газ. Добры бок цяперашняга разьвіцьця падзеяў – гэта тое, што яны нарэшце прымусяць Украіну пачаць праграму эканоміі энэргіі. Украіна займае шостае месца ў сьвеце паводле аб’ёму спажываньня газу, пры гэтым паводле аб’ему ўнутранага валавага прадукту яна займае 45-е ці 46-е мейсца ці яшчэ ніжэйшае.
Паводле Рамана Купчынскага, ня варта перабольшваць наступствы магчымага шоку для украінскай эканомікі ад рэзкага скачка цаны на газ. Па-першае, значная частка ўкраінскай прамысловасьці працуе на вуглі, а ён здабываецца у самой Украіне. Для параўнаньня – у Беларусі газ складае 80% сярод спажываных энэргэтычных рэсурсаў. Па-другое, Украіна ў адказ на падвышэньне цаны газу, безумоўна, падвысіць да ўсясьветнага ўзроўню і транзытны тарыф, а большая частка расейскага газу ідзе транзытам менавіта праз Украіну.
Апрача гэтага, ня выключана і падвышэньне цаны паставак у Расею ўкраінскіх сталі і электраэнэргіі.
Усе гэтыя меры наўрад ці цалкам кампэнсуюць страты, якія панясе ўкраінская эканоміка ад цэнавага скачка, але часткова кампэнсуюць іх.
Яшчэ адным накірункам вырашэньня праблемы - гэта павелічэньне кола прадаўцоў. Перамовы ўкраінскіх уладаў з Туркмэністанам аб альтэрнатыўных пастаўках газу ня мелі посьпеху. На гэтым тыдні сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Пётар Парашэнка прапанаваў, каб Іран выкарыстоўваў украінскія газаправоды для перапампоўваньня свайго газу ў Заходнюю Эўропу.
Гаворыць аналітык нашага радыё Раман Купчынскі:
(Купчынскі: ) "Галоўнае пытаньне ёсьць пытаньне пабудовы газаправоду ад Ірану да Ўкраіны ў Заходнюю Эўропу. Гэта, зразумела, было б добрай альтэрнатывай Расеі. Аднак зразумела, што Іран таксама запатрабуе ўсясьветных цэнаў, як ён робіць гэта для яго цяперашніх кліентаў".
Да таго ж Раман Купчынскі адзначае, што шчыльнае супрацоўніцтва Ўкраіны з Іранам у газавай сфэры, хутчэй за ўсё, выкліча жорсткае супрацьдзеяньне Злучаных Штатаў, якія перасьцерагаюцца, што Тэгеран будзе скарыстоўваць любыя дадатковыя даходы для фінансаваньня сваёй ваеннай ядзернай праграмы.
Варта адзначыць, што канчатковае рашэньне аб падвышэньні да ўсясьветнай цаны на пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну яшчэ не прынятае. Заявы Дзярждумы і ўцечкі інфармацыі зь перамоваў з “Газпромам” – гэта яшчэ не апошняя кропка. Экспэрты лічаць, што Масква можа скарыстоўваць праблему цаны на газ, каб уплываць на палітычную сітуацыю ва Ўкраіне напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ва Ўкраіне наступнай вясной.