Ігару Скоглунду, які нарадзіўся ў СССР, большую частку жыцьця пражыў у Латвіі, а летась пераехаў на сталае жыхарства на гістарычную радзіму ў Швэцыю, ўсяго толькі 25 год. Вядома, што Скоглунд мае ўнівэрсытэцкую адукацыю, валодае чатырма мовамі – расейскай, латыскай, ангельскай і швэдзкай. Паводле крытыкаў, артыкулы, эсэ і навэлы Скоглунда прасякнутыя ідэяй свабоды, у шэрагу зь іх аўтар выступае як яркі і цікавы крытык Пуціна.
У артыкуле “Уплыў ілюмінатаў на прэзыдэнцкія выбары” (ілюмінаты – удзельнікі эўрапейскага тайнага таварыства канца 18-га стагоддзя) Скоглунд піша:
"Неўзабаве будзе рэвалюцыя ў Беларусі. Гэтая краіна была часткай СССР і знаходзіцца ў атачэньні Ўкраіны, Польшчы і Літвы. Ва Ўкраіне рэвалюцыя адбылася, а Польшча і Літва зьяўляюцца сябрамі Эўразьвязу і NАТО, таму беларусы пастаянна бачаць прыклады перад сабой”.
Ігар Скоглунд сьцьвярджае, што ў сваіх папярэдніх творах папярэджваў Джорджа Буша быць максымальна асьцярожным у дачыненьнях з Уладзімерам Пуціным.
“Два гады таму я даслаў яму ліст з падрабязнай справаздачай пра сытуацыю ў Расеі. Я не атрымаў пацьверджаньня, чытаў Буш гэты ліст ці не, але Буш дапамог Украіне стаць дэмакратычнай, такім чынам, ён зрабіў усё правільна”.
Сапраўдную вядомасьць Скоглунду прынесла “Кніга багоў”, прысьвечаная людзям. У гэтай кнізе, якая складаецца са шматлікіх эсэ і навэлаў, даюцца цікавыя гістарычныя і палітычныя прагнозы, праўда мяжуе зь містыкай, а сам аўтар падае сябе як рэінкарнаваную Мэрылін Манро.
Дарэчы, вакол самой пэрсоны Скоглунда існуе нямала чутак. Паводле адных, ён зьяўляецца сваяком Брытні Сьпірс, паводле іншых – разам са Шварцэнэгерам належыць да франкамасонскага тайнага таварыства. Крытыкі адзначаюць дасканалы літаратурны стыль маладога пісьменьніка.