Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры выбухі каля электрастанцыі на поўначы Гішпаніі


МАДРЫД: Гішпанская паліцыя паведаміла пра чатыры выбухі недалёка ад электрастанцыі ў раёне баскаў на поўначы краіны. Раней, прадстаўнік сэпаратысцкага руху баскаў патэлефанаваў ў мясцовую газэту і перасьцярог, што адбудуцца выбухі каля электрастанцыі ў Амарабета. Перасьцярога за паўгадзіны да выбухаў дазволіла паліцыі прадпрыняць неабходны сродкі бясьпекі. Дзяржаўнае радыё паведаміла, што ў выніку выбухаў ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG