10 ліпеня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваўся Самсон. “На Самсона дождж – сем тыдняў то ж”, -- казалі нашыя продкі. Іншымі словамі, дажджыць будзе да сярэдзіны верасьня.
Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 10 ліпеня ў розныя гады, згадаем сёньня францускага царкоўнага рэфарматара Жана Кальвіна, які заснаваў кальвінізм; рэдактара Антона Марціноўскага, які напачатку 19-га стагодзьдзя выдаваў у Вільні розныя газэты і часопісы, гістарычную літаратуру і быў аўтарам сатырычнага твору “Машына для біцьця хлопаў”; беларускага палітыка Анатоля Бонч-Асмалоўскага, які на Ўсебеларускім зьезьдзе 1917-га году ў Менску выступіў з дакладам “Аб зямельным пытаньні”; беларускага фальклярыста Паўла Дземідовіча, які апісваў народныя сьвяты – Купальле, Каляды, Вялікдзень, Рыдуніцу ды іншыя; францускага пісьменьніка Марсэля Пруста, які стварыў шэраг наватарскіх раманаў пад агульнаю назваю “У пошуках страчанага часу”.
Нарэшце, 10 ліпеня ў 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка быў абраны першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусі.
Цяпер – сёньняшні каляндар.
11 ліпеня 1932 году ў Барысаве нарадзіўся Анатоль Анікейчык, народны мастак Беларусі. Напэўна, кожны бачыў ягоныя скульптуры ў Купалаўскім сквэры ў Менску – помнік народнаму песьняру і кампазыцыю, дзе аголеныя купальніцы пускаюць на ваду вянкі. У шырокім сьвеце ведаюць іншую працу Анікейчыка - бронзавы бюст Янкі Купалы ў Араў-парку ў Нью-Ёрку.
А яшчэ 11 ліпеня нарадзіўся Віктар Вуячыч. І адбылося гэта ў 1934 годзе ў Харкаве. Вуячыч - эстрадны сьпявак, але ці ня больш, чым гэтым, ён вядомы ўсялякімі гарадзкімі гісторыямі. Да прыкладу, у Вуячыча была першая ў Менску “іншамарка“ -- залатога колеру форд. Яшчэ за Брэжневым. Кожнаму, хто чуў сьпевака, запомніўся ягоны адметны барытон і песьня «Полымя ружовых верасоў». Ня дзіва, што Віктар Вуячыч перамагаў на многіх, у тым ліку і прэстыжных міжнародных конкурсах эстраднай песьні.
Нарэшце 11 ліпеня ў 1946 годзе нарадзіўся беларускі паэт дысыдэнт Уладзімер Някляеў. Вырас Някляеў у легендарным Крэве і за савецкім часам многія лічылі яго якраз афіцыёзным камсамольскім паэтам, улюбёнцам партыі. Дысыдэнтам ён стаў ужо ў часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.