Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адміністрацыі А. Лукашэнкі не выключаюць, што ў Беларусі можа быць пастаўленае пытаньне аб адмене сьмяротнага пакараньня


Ул. інф. Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч не выключае, што “пры дасягненьні пэўных сацыяльных перадумоваў” можа быць пастаўленае пытаньне аб адмене ў краіне сьмяротнага пакараньня.

Разам з тым, як падкрэсьліла Пяткевіч, на сёньняшні дзень няма якога-небудзь канкрэтнага пляну, як будзе адмяняцца смяротнае пакараньне.

Яна адзначыла, што "большасьць грамадзян Беларусі на рэфэрэндуме 1996 году выказаліся супраць адмены сьмяротнага пакараньня. Рашэньні рэфэрэндуму могуць быць адмененыя толькі такім жа чынам. Таму, калі будзе прызнана, што ў краіне насьпелі ўмовы і людзі гатовыя да таго, каб сьмяротнае пакараньне скасаваць, то гэта пытаньне можа быць вынесена на рэфэрэндум".

Як растлумачыла Натальля Пяткевіч, нядаўна кіраўнік дзяржавы ўнёс на разгляд Палаты прадстаўнікоў праект закону аб зьменах у Крымінальны кодэкс, пры гэтым там, дзе ў Крымінальным кодэксе за пэўныя злачынствы прадугледжанае сьмяротнае пакараньне, было прапанавана дадаць у дужках фармулёўку "да яе адмены".

Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне. Паводле міжнароднай арганізацыі “Amnesty International”, летась у Беларусі было выканана 5 такіх прысудаў. У СНД акрамя Беларусі сьмяротнае пакараньне ўжыве толькі Ўзбэкістан.

Хаця усё болей краінаў сьвету адмаўляюцца ад пакараньня сьмерцю, яно яшчэ даволі распаўсюджанае. Паводле праваабарончых арганізацыяў, сьмяротнае пакараньне праз шыбеніцу выкарыстоўваецца ў 58 краінах. У шасьці краінах Сярэдняга Ўсходу асуджаюць вінаватага да забойства камянямі. У трох краінах асуджанаму адсякаюць галаву. 73 краіны, у тым ліку і Беларусь, выкарыстоўваюць расстрэлы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG