Лідэр “цюльпанавай” рэвалюцыі атрымаў легітымны мандат. Бакіеў узначаліў часовую ўладу ў сакавіку, пасьля таго, як прэзыдэнт Аскар Акаеў пад ціскам народных выступаў пакінуў краіну. Цэнтрам пратэстаў былі паўдзённыя вобласьці і гарады – Ош і Джэлалабад.
Там падчас учорашніх выбараў была і максымальная яўка – каля 90% і колькасьць галасоў, пададзеных за лідэра рэвалюцыі – 95%. На поўначы ступень падтрымкі Бакіева была крыху ніжэйшай –75%, яўка там склала 60-70%. Хаця, паводле аналітыкаў, гэта вельмі высокі паказчык для краіны, у якой падзел на поўнач і поўдзень застаецца значным палітычным чыньнікам.
Пасьля рэвалюцыі найбольш сур''ёзным канкурэнтам Бакіева лічыўся былы міністар нацыянальнай бясьпекі Фелікс Кулаў. Аднак два палітыкі заключылі саюз, Кулаў адмовіўся ад удзелу ў выбарах у абмен на абяцаньне, што ў выпадку перамогі Бакіеў прызначыць яго кіраўніком ураду. Саюз Бакіева і Кулава фактычна пазбавіў выбары інтрыгі, другое месца на ўчорашніх выбарах заняў дзяржаўны ўпаўнаважаны ў правах чалавека, якога падтрымалі толькі 4% выбарнікаў. Саюз выхадца з поўдня Бакіева з паўночнікам Кулавым забясьпечыў абранаму прэзыдэнту істотную падтрымку на поўначы.
Эдыл Бэйсалаў, кіраўнік найбольш уплывовай кіргіскай грамадзкай арганізацыі “Кааліцыя за дэмакратыю і грамадзянскую супольнасьць” мяркуе, што ўчорашняя перамога Бакіева – гэта замацаваньне вынікаў сакавіцкай рэвалюцыі.
(Бэйсалаў: ) "Тыя 88%, якія набраў кандыдат Бакіеў, пацьвярджаюць, легітымізуюць падзеі 24 сакавіка. Такая колькасьць галасоў за Бакіева і ягоную каманду - гэта насамрэч галасы супраць, народ Кіргізстану галасаваў ня столькі за Бакіева, колькі супраць папярэдняга рэжыму, гэта была адмова ад карупцыі, ад аўтарытарызму, ад старых правілаў жыцьця".
Нягледзячы на тое, што ў выбарах удзельнічала 6 кандыдатаў, Бакіеў быў відавочным лідэрам перадвыбарчай гонкі. Тым ня менш яўка выбаршчыкаў аказалася вельмі высокай – тры чвэрці , што дае новай уладзе ўстойлівы мандат на рашучыя дзеяньні па стабілізацыі сытуацыі. За хадою галасаваньня сачылі сотні замежных назіральнікаў, толькі АБСЭ накіравала на назіраньне 300 сваіх супрацоўнікаў. Былі зафіксаваныя толькі нязначныя парушэньні падчас галасаваньня. Пасол АБСЭ ў Кыргыстане, кіраўнік даўгатэрміновай місіі перадвыбарчага назіраньня Любамір Капай даў наступную ацэнку.
(Капай: ) Свабода сходаў і свабода выказваньняў выконваліся падчас выбарчага працэсу. Выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу на карысьць дзейнага кіраўніка дзяржавы Бакіева ў значнай ступені адсутнічала ці было спынена пасьля рэзкіх папярэджаньняў.
Падобную ж ацэнку даў і Кіімо Кільюнен - кіраўнік групы назіральнікаў АБСЭ, якія працавалі непасрэдна ў дзень галасаваньня.
(Кільюнен: ) Мы не назіралі аніякага подкупу выбаршчыкаў. Свабода выказваньня захоўвалася і мэдыі былі свабоднымі. Сп-р Капаі казаў пра пэўныя праблемы пры рэгістрацыі кандадатаў, аде не было сыстэматычнага адхіленьня кандыдатаў апазіцыі Быў істотны прагрэс у дэмакратычных выбарах у гэтай краіне.
Прадстаўнікі кыргыскага Цэнтарвыбаркаму паведамілі, што атрымалі невялікую колькасьць скаргаў наконт парушэньняў, якія будуць правераныя. Аднак паводле ЦВК яны ня зьменяць канчатковы вынік галасаваньня. Паводле закону ЦВК павінна перадаць сваё афіцыйнае заключэньне ў Канстытуцыйны суд. Калі суд прыме станоўчае рашэньне Курманбэк Бакіеў будзе абвешчаны прэзідэнтам Кыргыстану. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў жніўні.