(Ягор Маёрчык: ) “Усім прывітаньне! Пры мікрафоне Ягор Маёрчык. Гэтым разам у нас не зусім звычайная праграма. Па-першае, гэта адмысловы выпуск, прысьвечаны моладзеваму адпачынку. А па-другое, мая каляжанка Вольга Канапелька сёньня ня з намі. Яна ў адпачынку. Але нават на беразе мора мы не дамо ёй спакою. І ў нас будуць простыя ўключэньні з курорту. Ну а пакуль мы наладжваем сувязь з замежжам, кароткі анонс праграмы.
Абыходзячы супрацьдзеяньні з боку дэканатаў, беларускія студэнты выпраўляюцца на замежныя заробкі. Шмат хто ахвяруе сваім адпачынкам дзеля таго, каб здабыць грошы на аплату наступнага году навучаньня. У нашай праграме інтэрвію на гэтую тэму.
Ну а моладзь, што застаецца ў Беларусі, свой адпачынак арганізоўвае арыгінальна і з ухілам у экстрэмальнасьць. Гіт сэзону — пешыя вандроўкі і спаборніцтвы на выжываньне. Сваім досьведам дзеляцца віцебскія студэнты.
Наступным нашым госьцем будзе апантаны рыбак. Вудзіць ён не на рэках і азёрах, а ў балотах. Хлопец цьвердзіць, што ад назіраньняў за паплыўком адрэналіну можна атрымаць ня меней, чым ад скачкоў з парашутам.
І пры канцы праграмы аповед пра музычны напрамак — чыл-аўт. Гэтая музыка дапаможа часова абстрагавацца ад рэчаіснасьці тым, хто ўлетку напружана працуе”.
Гаворкі пра замежныя заробкі
(Маёрчык: ) “Мы наладзілі сувязь з Вольгай Канапелькай. У дадзены момант яна знаходзіцца ў адпачынку. Дзе? Не скажу, каб не рабіць рэклямы пэўнаму курорту. Я вырашыў, што няма чаго так доўга лайдачыць і патурбаваў Волю. Вольга? Воля... Ты мяне чуеш?”
(Вольга Канапелька: ) “Чую-чую... Чаго ты так крычыш? Ад тваіх енкаў усе курортнікі паразьбягаюцца! Вось адзін ужо пабег. Памаўчы хвілінку. Дай павітацца са слухачамі”.
(Маёрчык: ) “Вітайся”.
(Канапелька: ) “Усім прывітаньне з далёкага берага мора”.
(Маёрчык: ) “Вы чулі, якая яна там вясёлая! Як табе там адпачываецца?”
(Канапелька: ) “Адпачываецца мне цудоўна! Папросту не пераказаць, як тут файна!”
(Маёрчык: ) “Канапелька, а я тут за час тваёй адсутнасьці і засумаваць пасьпеў...”
(Канапелька: ) “О-о-о! Як мы загаварылі... А я па табе, Маёрчык, зусім не сумую! Шчыра прызнаюся, што няма калі. Тут столькі ўсяго: мора, пляж, экскурсіі, кавярні, начныя клюбы з дыскатэкамі. Сам разумееш, у мяне вельмі напружаны расклад адпачынку”.
(Маёрчык: ) “Вы толькі ўявіце! Я тут на працы загінаюся, а яна там па клюбах швэндаецца!”
(Канапелька: ) “Ягор, а каб ты бачыў, колькі тут прыгожых дзяўчат! Недарма я сядзела на дыеце і адмаўлялася ад шакалядак. А то ніхто б на мяне не зірнуў. Тут такая канкурэнцыя!”
(Маёрчык: ) “Бачыце, яшчэ і дражніцца! Ня сып мне соль на рану! Вольга, а цябе сумленьне не турбуе, што ты там балдзееш, а я ўкалваю за дваіх?”
(Канапелька: ) “Заладзіў ты пра сваю працу... Скажу раз і назаўсёды: сумленьне мяне абсалютна не турбуе. Пагутару зараз з табой, а пасьля пайду загараць на пляж. Буду купацца і весяліцца за дваіх: за сябе, і калі хочаш, за цябе”.
(Маёрчык: ) “У гэтай сытуацыі несправядлівасьці радуе толькі адно: ня ўсе такія абібокі, як Вольга Канапелька. Частка студэнтаў выкарыстоўвае летнія вакацыі на тое, каб выправіцца на заробкі ў замежжа. З Марынай я сустрэўся напярэдадні ейнага адлёту ў Злучаныя штаты Амэрыкі”.
(Марына: ) “Галоўная мэта — зарабіць там грошай, каб дапамагчы бацькам заплаціць за сваё навучаньне”.
(Маёрчык: ) “Часам летніх вакацыяў грошы можна зарабіць і ў Беларусі. Чаму вы вырашылі ехаць па-за межы краіны? Чаму выбралі ЗША?”
(Марына: ) “Гэта самы лёгкі шлях, каб зарабіць грошы. У Беларусі плацяць ня вельмі добра. Няма такой магчымасьці знайсьці працу, дзе б плацілі тыя самыя грошы, як і там”.
(Маёрчык: ) “Ці не ўзьнікала падчас афармленьня дакумэнтаў праблемаў з унівэрсытэтам? Ці з разуменьнем паставіліся ў дэканаце да вашае ідэі?”
(Марына: ) “У дэканаце паставіліся з разуменьнем, аднак ня ўсё залежыць ад дэканату. Тое, што дэкан за тваю вандроўку, — гэта яшчэ нічога не азначае. Ён ва ўнівэрсытэце ня самы галоўны, і над ім ёсьць яшчэ асобы, якія ўплываюць на ягонае рашэньне. Я дамаглася, каб мне дазволілі датэрмінова здаваць сэсію і паехаць туды легальна. Я размаўляла з прарэктарам, і ён мне даў дазвол”.
(Маёрчык: ) “Ці ёсьць людзі, што едуць нелегальна, без дазволу дэканату і рэктара?”
(Марына: ) “Гэтая праблема вырашаецца вельмі проста. Са шпіталю бярэцца даведка, а пасьля ў верасьні студэнты здаюць іспыты. У мяне ёсьць знаёмыя, якія так і зрабілі”.
(Маёрчык: ) “Ва ўсім сьвеце моладзь вандруе і езьдзіць на заробкі ў іншыя краіны. Чаму ў Беларусі назіраецца такое супрацьдзеяньне гэтай справе?”
(Марына: ) “Шмат людзей застаюцца ў тых краінах. Яны распавядаюць, што тут на самай справе адбываецца — гэта ня самы лепшы варыянт для ўладаў. Мне падаецца, што ўсе заўважаюць: нашая краіна ідзе за ізаляцыі. І супрацьдзеяньне — гэта адзін з інструмэнтаў, каб зрабіць нашу краіну чорнай кропкай на мапе Эўропы”.
Гаворкі пра экстрэмальны адпачынак
(Маёрчык: ) “Працягваем наш радыёмост з Вольгай Канапелькай. У гэты момант яна знаходзіцца ў адпачынку на адным з марскіх курортаў. Але ад “Маладых галасоў” яна ніяк не адкруціцца. Скажы, Воля, апроч наведваньня начных клюбаў, якім чынам ты забаўляесься?”
(Канапелька: ) “Ягор, тут забаваў на любы густ. Прыкладам, на пірсе можна арандаваць човен, адплыць падалей ад людзей і паныраць ля каралавых рыфаў”.
(Маёрчык: ) “Ты толькі там рыбу не пужай”.
(Канапелька: ) “Не такая я ўжо і страшная! А яшчэ можна пракаціцца на водных лыжах, і нават скокнуць у ваду з парашутам. Карацей, было б жаданьне і адпаведная сума грошай, а дзе ўхапіць адрэналіну, заўсёды можна знайсьці”.
(Канапелька: ) “Воля, ад каралаў і водных лыжаў я вярну цябе ў беларускую рэчаіснасьць. З намі на тэлефоннай сувязі зь Віцебскай вобласьці Алесь. На сваіх вакацыях ён пехам вандруе па роднай старонцы. Хлопец крыху заблукаў і пакуль сам ня можа вызначыць, дзе ён знаходзіцца. Але, мяркуючы паводле якасьці мабільнай сувязі, карчы тыя далёка ад цывілізацыі. Дамо слова хлопцу”.
(Алесь: ) “Цяпер моладзь аддае перавагу турызму. Прычым, краязнаўчаму турызму. Ён мае за мэту ня толькі прайсьці 400 кілямэтраў, але яшчэ пазнаёміцца зь мясьцінамі. У нашых цывілізацыйных умовах мы вельмі аддаляемся ад усяго гэтага. Па-другое, гэта новыя знаёмствы і новыя сябры”.
(Маёрчык: ) “А вы самі ўдзельнічалі ў такіх летніках, якія можна назваць экстрэмальным адпачынкам?”
(Алесь: ) “Мы паехалі адпачываць у летнік. Калі сьцямнела, уключылі сьвятло. Літаральна за хвіліну наляцела хваля жамяры. Адбіцца ад іх было немагчыма. Спаць у такіх умовах было вельмі экстрэмальна. І мы мусілі перад сном, гадзінкі ў 3 ночы, бегаць з ручнікамі і шкарпэткамі, махалі імі, выганялі жамяру прэч. Людзі цяпер вельмі цывілізаваныя. Але, калі яны праз два-тры дні бачаць, як гэта файна, яны пачынаюць адчуваць сябе людзьмі, а ня часткамі некага мэханізму. Тады яны пагаджаюцца з такім адпачынкам і пачынаюць езьдзіць часьцей. Русо слушна заўважыў, што трэба ісьці да прыроды, бо чалавек — прыроднае стварэньне, а не прадукт цывілізацыі”.
(Маёрчык: ) “Неаднойчы выпадала чуць выказваньні, што ўсе гэтыя летнікі, яднаньні з прыродай — гэта выйсьце з сытуацыі, калі няма грошай для вандроўкі на курорт. Той стыль, які прапагандуеце вы, — гэта для безграшоўных?”
(Алесь: ) “Грошы ня мусяць быць вызначальнымі ў адпачынку. Неістотна, колькі ў цябе грошай. Галоўнае, як ты арганізуеш свой адпачынак, каб ён быў карысным”.
Гаворкі пра рыбалку
(Маёрчык: ) “На дроце ў нас Вольга Канапелька. На дадзены момант яна знаходзіцца ў адпачынку на моры. Я чамусьці ўяўляю, што мая каляжанка сядзіць на пальме. Камунікуе там з малпамі, ласуецца бананамі ды какосамі”.
(Канапелька: ) “Маёрчык, ты проста невыносны нават на адлегласьці ў тысячы кілямэтраў! Цяпер я сяджу ў сваім гатэльным нумары. Малпаў тут наагул няма, а бананы ды іншае экзатычнае смакоцьце прадаецца на кожным кроку. Ад таго лезьці за імі на пальму зусім неабавязкова”.
(Маёрчык: ) “А як жа спартовы інтарэс?”
(Канапелька: ) “Знойдзем што-небудзь іншае. А вось малпаў і ў Менску хапае. Дарэчы, з адной зь іх я цяпер маю гонар размаўляць. Маёрчык, я пра цябе кажу”.
(Маёрчык: ) “Бананамі Канапельку не кармі, дай толькі з чалавека пазьдзекавацца”.
(Канапелька: ) “Ты толькі ня плач. бо ў шчырасьць гэтым разам я не паверу”.
(Маёрчык: ) “Воля, мая табе парада: пакаштуй марской рыбкі і супакойся. Ня будзь такой агрэсіўнай — ты ж адпачываеш”.
(Канапелька: ) “Дзякуй вялікі! Але я ўжо не аматарка марскіх пачвараў. Быў у мяне досьвед, калі я да іх дарвалася. Ноч і ўвесь наступны дзень пасьля плову зь мідыяў, салаты з кальмараў і вараных крэвэтак я ніколі не забуду”.
(Маёрчык: ) “Што, было так добра?”
(Канапелька: ) “А-га. Таму нашае беларускае мне болей даспадобы”.
(Маёрчык: ) “Канапелька, я згодны, што дранікі — гэта крута! Але сваімі выказваньнямі ты расчароўваеш. А як бы абурыўся Мікола — наступны ўдзельнік нашае перадачы — уявіць цяжка!”
(Канапелька: ) “А хто такі Мікола? І з чаго гэта ён раптам будзе раздражняцца на мае словы? Мо, ён такі самы зайздросьнік як і ты, які шкадуе, што цяпер ня можа быць тут на беразе мора пад сьпякотным сонцам?”
(Маёрчык: ) “Мікола, Канапелька, гэта апантаны рыбак, які лічыць, што няма лепшага адпачынку, чым сядзець з вудаю на беразе сажалкі”.
(Канапелька: ) “Рыбка смажаная з цыбулькай... абажаю!”
(Маёрчык: ) “На радзіму пацягнула?”
(Канапелька: ) “Так. А дзяўчыне Міколы спачываю”.
(Маёрчык: ) “Вольга, магчыма, я цябе шакую, аднак на час рыбалоўнага сэзону Мікола прыпыняе ўсе асабістыя стасункі і засяроджваецца выключна на рыбалцы”.
(Канапелька: ) “Ну-ну, мусіць наш Мікола марыць злавіць залатую рубку. Так бы не сядзеў адзін з вудаю ў руцэ, калі ў той самы час такія прыгожыя дзяўчаты на моры адпачываюць”.
(Маёрчык: ) “Сама сябе не пахваліш, дзень прайшоў дарэмна”.
(Канапелька: ) “Ад цябе ж не дачакаесься”.
(Маёрчык: ) “Паслухаем Міколу”.
(Мікола: ) “Асабіста для мяне нармалёвы адпачынак — гэта калі ёсьць рыбалка. Гэта самы вялікі адрэналін, калі ты ведаеш, што ў гэтай сажалцы ёсьць тры шчупакі. І яны сядзяць альбо пад тым карчом, альбо пад тым, і калі ты бачыш паплывок, які рухаецца, ты напаўняесься неверагоднымі пачуцьцямі. Мае ўлюбёныя рыбы — гэта карась і лінь. Гэта добрыя супернікі, зь якімі цікава пазмагацца. Збольшага гэтыя рыбы жывуць у балотах. На балоце вада стаіць, і яна заўсёды цёплая, рыбе заўсёды хапае корму. З рыбакоў шмат хто баіцца туды лезьці. Яны баяцца, што дрыгва засасе, а я гэтага не баюся”.
(Маёрчык: ) “А як ваша дзяўчына ставіцца да такога захапленьня? Звычайна часам вакацыяў маладыя людзі адпачываюць разам. Аднак цяжка ўявіць дзяўчыну з вудаю ў руцэ”.
(Мікола: ) “Калі надыходзіць сэзон рыбалкі, я са сваімі дзяўчатамі стараюся прыпыніць усё адносіны, каб нічога мяне ня стрымлівала”.
(Маёрчык: ) “А навошта так радыкальна? Можна было б зацікавіць іх, і яны б сталі рыбачкамі. Такія спробы былі?”
(Мікола: ) “Адзіная, каго я ўцягнуў у рыбалку, — гэта мая стрыечная сястра. Яна цяпер гэтым захапляецца. Але сваіх дзяўчат я не пераконваў. Магчыма, я іх шкадую”.
Гаворкі пра чыл-аўт
(Маёрчык: ) “Канапелька, гэтая рубрыка цябе ніякім чынам ня тычыцца, бо ты радуесься жыцьцю на беразе мора. І табе не ўразумець пакутаў людзей, ўлетку прыкутых да працоўных месцаў”.
(Канапелька: ) “І ты, бедненькі Ягорчык, сярод гэтых ахвяраў працы. Скажы, як табе там жывецца?”
(Маёрчык: ) “Лекую сваю душу музыкай”.
(Канапелька: ) “Чым-чым?”
(Маёрчык: ) “Музыкай”.
(Канапелька: ) “Нешта не цябе не падобна...”
(Маёрчык: ) “Я табе патлумачу: адна мая знаёмая — Кася...”
(Канапелька: ) “Кася?! Ужо Кася? А як жа кандуктарка Галіна пажывае?”
(Маёрчык: ) “Кандуктарка пажывае нармалёва. Не хвалюйся за яе”.
(Канапелька: ) “Не сумняваюся”.
(Маёрчык: ) “Я працягваю. Кася падарыла цудоўную складанку кампазыцыяў у стылі чыл-аўт. Канапелька, выключна для цябе зазначу, што назоў гэтай музычнай плыні паходзіць не ад соўсу чылі”.
(Канапелька: ) “Вельмі сьмешна, Маёрчык! Між іншым, я ведаю, што гэта за музыка. На нашым курорце яна гучыць літаральна ў кожнай кавярні і нават на пляжы. О, чуеш? Чуеш, якраз цяпер зь нейкай кавярні”.
(Маёрчык: ) “Не прыдумляй, ніякіх гукаў там няма. Адно вароны каркаюць”.
(Канапелька: ) “Якія вароны?!”
(Маёрчык: ) “Хай ты там і слухаеш суткамі чыл-аўт... Але адна рэч чуць рытмы, а зусім іншая — валодаць пра музычны кірунак сапраўднымі энцыкляпэдычнымі ведамі. У гэтым сэнсе інтэрвію з Касяй будзе карысна для агульнага разьвіцьця кожнага”.
(Кася: ) “Музыка чыл-аўт — гэта музыка для адпачынку. Гэтая музыка складаецца з розных стыляў. Самае асноўнае — тое, што яна павольная і мэлядычная. У ёй адсутнічаюць жорсткія рытмы і ёсьць гукі прыроды. Ёсьць такая выспа Ібіца — гэта самы тусовачны цэнтар. Ноччу там клюбнае жыцьцё, а ўдзень гучыць чыл-аўт. Там ёсьць такія кавярні, дзе грае гэтая музыка. Маладыя людзі могуць спакойна адпачыць і паназіраць за морам, за ўсходам і захадам сонца. Гэтая музыка разьлічаная на тое, каб вы селі ў фатэлі, заплюшчылі вочы і пачалі нешта ўяўляць. Наагул, гэта музыка вобразаў. Калі ў цябе дрэнны настрой, гэтая музыка можа размаляваць твой стрэс. Яна можа зьмякчыць і палегчыць адчуваньне. Адпачыць пры дапамозе такой музыкі можна нават у грамадзкім транспарце. І тады твары сварлівых бабулек будуць мець іншы выгляд”.
(Маёрчык: ) “Калі вы жадаеце адпачыць, ці не прасьцей будзе выехаць на прыроду, арганізаваць вандроўку, узяць кнігу і пачытаць на пляжы? Чаму музыка?”
(Кася: ) “Вельмі часта няма магчымасьці выехаць і адпачыць у падарожжы. Для людзей, якія летам працуюць, прыкладам, сядзяць у офісах, навучаюцца, чыл-аўт — сама тое, што разьняволіцца. Гэта не займеньнік паўнавартаснага адпачынку — гэта і ёсьць адпачынак”.
(Маёрчык: ) “Канапелька!”
(Гукі абарванае сувязі, кароткія гудкі.)
Гледзячы па ўсім, нас раззлучылі. Яна нават не пасьпела разьвітацца. У такім разе і мне нічога іншага не застаецца, як закругляцца. Я разьвітваюся і кажу вам — да новых сустрэчаў на хвалях Радыё Свабода!