Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы сын актывіста партыі БНФ Уладзімера Кішкурны, арыштаванае знойдзенае ў яго друкарскае абсталяваньне


Альгерд Невяроўскі, Менск Супрацоўнікі ўправы міліцыі Цэнтральнага раёну Менску зрабілі ператрус у доме старшыні гарадзкой рады партыі БНФ Уладзімера Кішкурны. У выніку, быў затрыманы сын спадара Кішкурны Антон і арыштаваная друкарская машына, на якой, як сьцьвярджаюць улады, друкаваліся апазыцыйныя ўлёткі. Уладзімер Кішкурна сьцьвярджае, што акцыя міліцыі была правакацыяй скіраванай супраць яго і ягонай сям’і.

Міліцыянты ўварваліся ў дом Уладзімера Кішкурны, позна ўвечары 9 ліпеня, як яны самі казалі, у рамках апэратыўна-вышукавых мерапрыемстваў. У доме знаходзіўся толькі сын гаспадара – Антон са сваёй сяброўкай. У выніку ператрусу ў Антона Кішкурны знайшлі некалькі баявых патронаў, а ў хляве – друкарскую машыну і апазыцыйныя ўлёткі. Друкарскае абсталяваньне было арыштаванае, а Антона Кішкурну даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Яго падазраюць у датычнасьці да незаконнага абароту наркотыкаў і ў захаваньні боепрыпасаў. У аўторак сыну старшыні Менскай гарадзкой рады БНФ павінны прад’явіць афіцыйнае абвінавачаньне. Уладзімер Кішкурна называе гэтую акцыю міліцыі правакацыяй, скіраванай на дыскрэдытацыю яго як актывіста апазыцыі і ягонай сям’і.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG