Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра выбары з Кіргізстане


БІШКЕК. У Кіргізстане скончылася перадвыбарчая кампанія – у нядзелю ў гэтай краіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Паводле адмыслоўцаў, найбольш шанцаў на перамогу мае цяперашні выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Курманбек Бакіеў.Ён займаў пасаду прэм’ер-міністра калі прэзыдэнтам быў Аскар Акаеў, які пайшоў у адстаўку пасьля масавых акцыяў пратэсту ў сакавіку сёлета.Пяцёра супернікаў Бакіева – малавядомыя палітыкі. Прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта было больш, аднак астатнія былі зьнятыя з выбараў за розныя парушэньні.
XS
SM
MD
LG