Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пачатак тэрарыстычнай дзейнасьці паклалі бальшавікі ў 1917 годзе на чале зь Леніным і Сталіным"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 8 ліпеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Добры вечар, Свабода! Учора глядзеў тэлевізар. Малайцы нашыя энэргетыкі, прыдумалі добры экспэрымэнт. Днём хочуць зрабіць тарыф на электраэнэргію даражэй, а ноччу таньней. Хацелася б, каб яны адказалі. Хто ноччу мые бялізну і прасуе яе? Хто пылясосіць і гатуе ежу на электраплітах? Хопіць зьдзеквацца з народу і рабаваць яго!

Я ўжо тэлефанаваў наконт лічыльнікаў за лішні глыток паветра. Дык пастаўце яшчэ кожнаму “крокамеры”. На працу і з працы не залічваць, а ў вольны час выйшаў на вуліцу – усё ўключаецца і пачынае матаць лішнія крокі. Бюджэту падкормка і ўладам спакайней: народ ня будзе бадзяцца абы дзе, будзе берагчы лішнюю капейку.

Што гэта за экспэрымэнты над народам? Хопіць вешаць нам лапшу на вушы, што мы добра жывем, што ўлада і народ у нас адзіны. Ходзім мы ж ў розныя крамы! Народ наш ходзіць у крамы, дзе таньней і на базары. Вось такія вось пірагі нашыя”.

(Мікола Саскевіч: ) “Шчыра хачу прынесьці спачуваньні ўсяму народу Каралеўства Вялікабрытаніі, усяму народу Эўрасаюзу і ўсім людзям дабра ва ўсім сьвеце ў сувязі з гібельлю мірных не ў чым невінаватых людзей у час тэракту ў горадзе Лёндане! Каралеўства нябеснага тым, хто загінуў, і вечная памяць! Я буду маліцца за іх. А падонкам і тэрарыстам няма літасьці! Я просты чалавек, але, каб я ведаў, як дапамагчы ў барацьбе супраць гэтага зла – тэрарызму, я б дапамог, ня гледзячы ні на што!”

(Спадар: ) “Паважаная Свабода! Сёньня 7-га ліпеня 2005 году міжнародныя тэрарысты зноў зьдзейсьнілі крывавае жудаснае забойства 37 чалавек, паранена сотні мірных жыхароў Лёндану. Пачатак тэрарыстычнай дзейнасьці паклалі бальшавікі ў 1917 годзе на чале зь Леніным і Сталіным. Чырвоны тэрор стаў дзяржаўнай ідэалёгіяй кампартыі і СССР. Дзеля сваёй карысьлівай мэты – захопу ўсяго сьвету – пад выглядам сусьветнай пралетарскай рэвалюцыі камуністы рыхтавалі ў ваенных лягерах і вучэбных установах тэрарыстаў. Камуністы на тэрыторыі СССР вучылі ваяваць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Барацьба супраць свайго народу стала нормай жыцьця сталінскай сыстэмы ўлады на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў. Мільёны мірных грамадзян зьнішчана ў ГУЛАГу. У Беларусі камуністы забілі больш за мільён чалавек: дзяцей і дарослых, мужчын і старых.

Вечная памяць закатаваным бальшавікамі і вечны праклён савецкім камунафашыстам і іх уладзе. Два крывавых дыктатара Гітлер і Сталін, якіх так усхваляе Лукашэнка, распачалі другую сусьветную вайну, у якую загінулі больш за 50 мільёнаў чалавек. У рэшце рэшт нацызм быў пакараны. А вось камуністаў і іх рэжым ніхто ня змог перамагчы, дзякуючы іх ваеннай сіле. Гэта прывяло да таго, што ў 90-х гадах ХХ стагодзьдзя бальшавікі, як і ў 1917 годзе, пад выглядам “перестройки” абрабавалі народ, абадралі яго да ніткі. Камуністы са сваіх шэрагаў вылучылі Лукашэнку, які хутка пачаў дзейнічаць сталінскімі мэтадамі. З намэнклятуршчыкаў зрабіў вэртыкальшчыкаў, і яны служаць верай і праўдай дыктатару і ваююць са сваім народам.

Мяркую, нельга верыць вось гэтай уладзе – перафарбаваным бальшавікам, якія раней вялі нас к перамозе камунізму…”

(Уладзімер: ) “Наконт вашага пытаньня, як вы адносіцеся да рэабілітацыі імя Сталіна. Па-першае, мы адносімся адмоўна, таму што шмат якія мае родзічы, якія жылі ў той час, пацярпелі. Па-другое, зараз рэжым спрабуе ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё людзей. Нашая сям’я, якая жыве адрозным жыцьцём, гэта адчувае. Напрыклад, гэта адчуваецца з боку кіраўнікоў. Задаюцца розныя пытаньні: а чаму так, а чаму гэтак, чаму так актыўна займаецеся загартоўваньнем…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG