Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Рада прыпыніла паседжаньні


КІЕЎ. Вярхоўная Рада Ўкраіны прыпыніла сёньня свае паседжаньні да восені, так і не прыняўшы ўсяго пакету законаў, неабходных для ўступленьня Ўкраіны ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Дэпутаты ўхвалілі 7 з 14 прадугледжаных для разгляду законаў. Абмеркаваньне законаў суправаджалася сутычкамі дэпутатаў.

Адміністрацыя прэзыдэнта Юшчанкі спадзяецца, што пакет будзе цалкам ухвалены да канца 2005 году.
XS
SM
MD
LG