Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет абураны забойствам эгіпецкага пасла


ВАТЫКАН. Папа рымскі Бэнэдыкт XVI рэзка асудзіў забойства ў Іраку эгіпецкага дыплямата. У сваёй заяве Бэнэдыкт XVI адзначыў, што забойства Іхаба эш-Шэрыфа “супярэчыць любым чалавечым і рэлігійным пачуцьцям”.

Лідэр эгіпецкіх сунітаў шэйх Алі Гомаа падкрэсьліў сёньня, што забойцаў дыплямата чакае “гнеў Божы”. З асуджэньнем забойства эш-Шэрыфа выступілі сярод іншых Іран, Ізраіль, Саудаўская Арабія й Палестынская аўтаномія.

Напярэдадні пра забойства эгіпецкага дыпляматычнага прадстаўніка ў Іраку паінфармавала ірацкае аддзяленьне “Аль-Каіды”.
XS
SM
MD
LG