БРУСЭЛЬ. НАТО гатовае даць Вялікабрытаніі ўсю магчымую дапамогу для пошуку арганізатараў учорашніх выбухаў у Лёндане. Пра гэта генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гоп Схэфэр заявіў пасьля спэцыяльнага паседжаньня ў Брусэлі, на якое сабраліся паслы ўсіх 26 краін Паўночнаатлянтычнага альянсу.
На нарадзе таксама ішла размова пра канкрэтныя захады для прадухіленьня тэрарыстычных атак у краінах-удзельніцах НАТО.
На нарадзе таксама ішла размова пра канкрэтныя захады для прадухіленьня тэрарыстычных атак у краінах-удзельніцах НАТО.