Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец у любы дзень можа аднавіць галадоўку


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё паведаміў адвакат Міхаіл Хоміч, які ўчора сустракаўся зь вязьнем.

Сяргей Скрабец па-ранейшаму патрабуе зьмяніць яму меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе альбо хатні арышт. Пра гэта былы дэпутат заявіў і сьледчаму ў асабліва важных справах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Вячаславу Цераховічу, які 7 ліпеня наведаў Берасьцейскі сьледчы ізалятар і сустракаўся зь вязьнем.

Пасьля таго, як суд Цэнтральнага раёну Менску 1 ліпеня адмовіў Сяргею Скрабцу ў вызваленьні на падпіску аб нявыезьдзе, былы кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня працягвае заставацца пад арыштам ў Берасьці, дзе ён правёў 40-дзённую галадоўку пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG