Да гэтага візыту ў Копысі рыхтаваліся яшчэ з 2003 году: два гады таму на добраўпарадкаваньне пасёлка, дзе Аляксандар Лукашэнка зьявіўся на сьвет, было выдаткавана з раённага, абласнога ды рэспубліканскага бюджэтаў амаль 4 мільёны даляраў ЗША. Мясцовыя жыхары дагэтуль пэўныя, што адзінай прычынай гэткага “эканамічнага цуду” ёсьць асабістае спрыяньне Аляксандра Лукашэнкі, якому хацелася стварыць на радзіме ўзорна-паказальны аб''ект.
Нарэшце праз два гады Аляксандар Лукашэнка ўсё ж прыехаў у Копысь. Наведаў мясцовае бістро, міні-пякарню, адрэстаўраваныя клюб ды краму, ён выказаў вялікае задавальненьне ад убачанага. А на сустрэчы зь мясцовымі жыхарамі, большасьць якіх, да слова, ужо пэнсіянэры, ён паабяцаў дапамагчы пасёлку зноў: пабудаваць два новыя прадпрыемствы – сырзавод і завод па перапрацоўцы драўніны, а таксама даць грошы на аднаўленьне тут керамічнае вытворчасьці. Напрыканцы сустрэчы Аляксандар Лукашэнка назваў Копысь узорным аграгарадком, дзе ўсё зроблена для жыцьця і працы мясцовага насельніцтва.
Між тым, Копысь ніколі не ўваходзіла ў пералік тых паселішчаў, якія меркавалі ператварыць у так званыя аграгарадкі. На Аршаншчыне аграгарадкамі мусяць зрабіцца пасёлкі Зубава, Вусьце і Арэхаўск, дзе, дарэчы, таксама рыхтаваліся да высокага візыту. Аднак, паколькі такіх вялікіх грошай на добраўпарадкаваньне, як у Копысі, тут не атрымалі, то да прыезду Аляксандра Лукашэнкі рыхтаваліся, як маглі, уласнымі сіламі: у пасёлку Зубава, да прыкладу, бібліятэкараў ды іншых работнікаў культуры змусілі разьбіваць клюмбы ды садзіць кветкі. Але Лукашэнка паехаў не да іх, а ў іншы бок – у родную вёску Александрыя на Магілёўшчыну.