Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія дадзеныя зь Лёндану - 37 чалавек загінулі, 700 параненыя


ЛЁНДАН. Тут, паводле апошніх дадзеных паліцыі, загінулі 37 чалавек, а каля 700 параненыя. Выбухі адбыліся ў цэнтры Лёндану ў гадзіны пік – у мэтро і аўтобусах. Паводле паліцыі выбухнулі прынамсі 4 бомбы. Прэм''ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што сэрыя сёньняшніх выбухаў ў Лёндане выглядае на каарданаваную тэрарастычную акцыю, якая разьлічаная на зрыў сустрэчы лідэраў «вялікай васьмёркі» ў Шатляндыі.
XS
SM
MD
LG