БАГДАД: Партызанцкая групоўка ў Іраку, якую ўзначальвае Абу Мусаба аз Заркаўі прызналася да забойства эгіпецккага амбасадара. Гэтая інфармацыя з’явілася ў Інтэрнэце – сваякі Іхаба-аль-Шарыфа і тэлеканал Аль-Арабія пацьвердзілі яе аўтэнтычнасьць. Іхаб-аль-Шарыф быў выкрадзены невядомымі нападнікамі ў суботу. Групозка аз-Заркаўі абвінаваціла яго ў “здрадзе і змове з хрысьціянамі і сіяністамі”.