Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажа афіцыйны Менск пра тэракты ў Лёндане?


Іна Студзінская, Менск Увесь цывілізаваны сьвет узрушаны сэрыяй тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Лёндане. Як прарэагавалі на тэракты ў Эўропе афіцыйныя ўлады Беларусі?

Міністэрства замежных справаў Беларусі разам зь беларускай амбасадай у Злучаным Каралеўстве ў Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі ўдакладняе інфармацыю наконт магчымага знаходжаньня сярод загінулых і пацярпелых ад тэрарыстычных актаў у Лёндане грамадзянаў Беларусі. Гаворыць намесьнік начальніка Ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Руслан Есін:

(Есін: ) “Беларуская амбасада ў Лёндане знаходзіцца як у пастаянным кантакце з замежнапалітычным ведамствам у Вялікай Брытаніі, так і з праваахоўнымі органамі і мэдычнымі ўстановамі. Беларускія дыпляматы і іх сем’і не пацярпелі”.

Пакуль зьвестак аб пацярпелых у Лёндане грамадзянах Беларусі няма. Дзеля апэратыўнага інфармаваньня Міністэрства замежных справаў Беларусі адкрыла гарачую лінію як у Менску, так і ў Лёндане. Лёнданскі нумар 44-207-937-32-88. Тэлефон гарачай лініі ў Менску 222-26-69.

Ва ўсіх буйных гарадах Эўропы ўзмацняюцца захады бясьпекі ў зьвязку з шэрагам тэрактаў. Прэм’ер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн распарадзіўся падвысіць узровень пастаяннага антытэрарыстычнага пляну “Віжыпірат” да “чырвонага”, які папярэднічае максымальнаму.

У Маскве, да прыкладу, таксама ўзмацняюцца захады бясьпекі. Як заявіў начальнік Маскоўскага мэтрапалітэну Дзьмітры Гаеў, “Пэўны альгарытм дзейнасьці ў падобных сытуацыях выпрацаваны, і ён уводзіцца ў дзеяньне”.

Што да сталіцы Беларусі, начальнік службы інфармацыі Ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкаму Алег Сьлепчанка заявіў, што “мы ня ў Лёндане”.

(Слепчанка: ) “Там ёсьць падкладка пэўная, ёсьць тлумачэньне, чаму там усё адбываецца. А ў нас “васьмёрка” не зьбіраецца. І першыя асобы дзяржаваў не заяўляюць пра нейкія прэтэнзіі на што-небудзь. Не раздражняюць людзей. Навошта ў нас узрываць?”

Тым часам МЗС Беларусі заклікаў грамадзянаў краіны часова ўстрымацца ад паездак у Вялікую Брытанію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG