Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпартэры бязь межаў” нагадваюць пра лёс Зьмітра Завадзкага


Ул.інф. У пятую гадавіну зьнікненьня Зьмітра Завадзкага арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” выступіла з адмысловай заявай.

Арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” выступіла з асуджэньнем беларускіх уладаў, якія, як гаворыцца ў заяве арганізацыі, бязьдзейнічаюць ў справе пошуку журналіста. Арганізацыя заклікала, каб ўлады дазволілі замежным экспэртам далучыцца да расьсьледаваньня, якое было адноўленае 4-га красавіка, праз год пасьля спыненьня.

Арганізацыя нагадвае, што былы асабісты апэратар Аляксандра Лукашэнкі Зьміцер Завадзкі зьнік 7-га верасьня 2000 году ў менскім аэрапорце. Міжнародная арганізацыя ў справе свабоды слова, нароўні зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, адзначылі, што Хрыстас Пургурыдэс, адмысловы дакладчык Рады Эўропы ў справе зьніклых вядомых асобаў у Беларусі, выказаў падазрэньні, што цяперашні беларускі рэжым меў дачыненьне да гэтых зьнікненьняў.

У Заяве арганізацыі “Рэпарцёры бяз межаў” адзначаецца, што сям''я Зьмітра Завадзкага застаецца ў невядомасьці адносна як падрабязнасьцяў сьледзтва, гэтак і лёсу зьніклага журналіста.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG