Кіраўнік дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю парлямэнтар з Польшчы Богдан Кліх падкрэсьлівае, што за прыняцьцё рэзалюцыі прагаласавала абсалютная бальшыня сябраў Эўрапарлямэнту:
(Кліх: ) “Амаль што аднагалосна. Было два галасы супраць і тузін-паўтара тых, хто ўстрымаўся. Супэрпосьпех!”
Я спытаў кіраўніка дэлегацыі, што, на ягоны погляд, ёсьць найважнейшым у прынятым дакумэнце.
(Кліх: ) “Найважнейшым ёсьць тое, што Эўрапарлямэнт падтрымаў свабоду слова ў Беларусі, а менавіта — заклік да Эўракамісіі й Рады Эўразьвязу да падтрымкі праекту стварэньня радыёстанцыяў, якія будуць трансьляваць з Польшчы і Літвы, а ў будучыні з Украіны, незалежныя праграмы на Беларусь”.
У прынятай рэзалюцыі дэпутаты “рашуча асуджаюць нападкі ўладаў на сродкі масавай інфармацыі, журналістаў, апазыцыянэраў, праваабаронцаў і ўсіх тых, спрабуе крытыкаваць прэзыдэнта і яго рэжым”. Таксама асуджаюцца дзеяньні беларускіх уладаў адносна Саюзу палякаў Беларусі і прысуды Мікалаю Статкевічу, Паўлу Севярынцу і Андрэю Клімаву.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікаюць кіраўніцтва Эўразьвязу прыняць праграму падтрымкі незалежных беларускіх мэдыяў, якая б прадугледжвала дапамогу незалежным журналістам і выданьням, фінансавую падтрымку інтэрнэт-праектаў, стварэньне ў сумежных зь Беларусьсю краінах тэле– і радыёвяшчаньня на Беларусь.
Эўрапарлямэнт заклікае выканаўчыя органы Эўразьвязу “ўзьняць беларускае пытаньне падчас сустрэч з прадстаўнікамі Расеі і выпрацаваць супольныя дзеяньні дзеля дасягненьня канкрэтных дэмакратычных зьменаў у краіне”.
Калі ж беларускія ўлады не палепшаць сытуацыю са свабодай слова, то ўсім структурам Эўразьвязу прапануецца пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.
Сёньняшні дзень у Страсбуры называюць беларускім. І для гэтага ёсьць падставы. Раніцай перад будынкам Эўрапейскага парлямэнту прадстаўнікі дэмакратычнай беларускай дыяспары, бальшыня зь якіх прыехала з суседняй Бэльгіі, правялі пікет, прысьвечаны 5-й гадавіне зьнікненьня тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага. Яны трымалі партрэты Зьмітра, бел-чырвона-белыя сьцягі ды лёзунгі з заклікам да эўрапейскіх дэпутатаў дапамагчы зрабіць Беларусь вольнай і дэмакратычнай.
Тэму палітычна матываваных зьнікненьняў у Беларусі працягнула ў сваім выступе Ірына Красоўская — кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем!”, жонка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, які зьнік разам з апазыцыйным палітыкам Віктарам Ганчаром у 1999 годзе. Спадарыня Красоўская сёньня выступіла перад дэпутатамі, якія ўваходзяць у склад дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю, з дакладам пра сытуацыю ў Беларусі:
(Красоўская: ) “Я гаварыла, як заўсёды, пра парушэньні правоў чалавека, пра тое, што Беларусь — гэта апошняя дыктатура ў Эўропе, якая не зьвяртае аніякай увагі на папярэджаньні міжнародных структураў. Тым ня менш, людзі Беларусі спадзяюцца, што будуць жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне. І таму сёньняшняя рэзалюцыя вельмі важная, паколькі гэта рэальны крок для стварэньня незалежнай інфармацыйнай прасторы, для стварэньня радыё– і тэлестанцыі па-за межамі Беларусі, на мяжы з нашымі суседзямі, а таксама для стварэньня незалежнага друку ў Беларусі. Мы спадзяемся на тое, што грамадзянская супольнасьць зможа зьмяніць сытуацыю ў краіне, калі будзе мець доступ да праўдзівай інфармацыі”.
Я спытаўся спадарыню Красоўскую, ці задавалі ёй пытаньні ўдзельнікі паседжаньня:
(Красоўская: ) “Было шмат пытаньняў пра ролю Расеі ў працэсе дэмакратызацыі. Пыталіся пра моладзь, пра яе ўдзел у фармаваньні дэмакратычнай супольнасьці, пра законы, якія не дазваляюць правядзеньня вулічных акцый”.
Гл. таксама Як Рэзалюцыю Эўрапарлямэнту камэнтуюць у Менску?