ВЕНА. Улады Аўстрыі спраўджваюць інфармацыю аб тым, што новаабраны прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадынэджад нібыта мае дачыненьне да палітычнага забойства, якое было ўчыненае ў Вене ў 1989 годзе.
Пра тое, што Ахмадынэджад меў дачыненьне да забойства лідэра іранскіх курдаў і ягоных памочнікаў, гэтымі днямі заявіў дэпутат аўстрыйскага парлямэнту Пэтэр Пільц. Дэпутат спасылаўся на словы іранскага журналіста, які жыве ў Францыі. Улады Ірану ўжо запатрабавалі ад Аўстрыі тлумачэньняў, назваўшы абвінавачаньні “бязглузьдзіцай”.