ЛЁНДАН. Брытанская сталіца трыюмфуе – тысячы сабраных на Трафальгарскім пляцы павіталі сёньняшні выбар Міжнароднага Алімпійскага камітэту – летнія Алімпійскія гульні 2012 году вырашана правесьці ў Лёндане.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр з гэтай нагоды сказаў: “Я думаю, гэта вельмі важны момант для Лёндану. Адна з асноўных прычын, што мы схілілі-такі шалю вагаў на нашую карысьць, – тое, што лёнданцы падтрымлівалі заяўку. Лёнданцы адыгралі сваю ролю ў гэтым выбары”.
Брытанская сталіца стане першым горадам у сьвеце, які прыме Алімпіяду трэці раз. Алімпійскія гульні праходзілі ў Лёндане ў 1908 і 1948 гадох.
Сёньня ў фінальным туры галасаваньня на сэсіі Міжнароднага Алімпійскага камітэту ў Сінгапуры Лёндан на чатыры галасы апярэдзіў Парыж.