ЭДЫНБУРГ. Каля 3000 дэманстрантаў удзельнічаюць у маршы пратэсту перад самітам Вялікай васьмёркі.
Спачатку паліцыя не дазволіла праводзіць марш зь меркаваньняў бясьпекі. Аднак пасьля перамоваў з арганізатарамі шэсьця забарона была зьнятая.
Лідэры дзяржаваў васьмёркі зьбіраюцца сёньня ў гатэлі “Гленіглз” паблізу шатляндзкага гораду Стэрлінг. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў трохдзённага саміту – кліматычныя зьмены ў сьвеце й разьвіцьцё афрыканскага кантынэнту.