Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбанія: перамога Дэмакратычнай партыі


ТЫРАНА. Апазыцыйная Дэмакратычная партыя выйграла парлямэнцкія выбары ў Альбаніі, аднак здабытых партыяй дэпутацкіх мандатаў недастаткова, каб самастойна сфармаваць кабінэт.

Згодна зь зьвесткамі альбанскага Цэнтравыбаркаму, кіраваная экс-прэзыдэнтам Салі Бэрышам Дэмакратычная партыя разам з саюзнай ёй Рэспубліканскай партыяй атрымалі 73 з 140 месцаў у парлямэнце.

Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе ў супольнай заяве з Радаю Эўропы й Эўрапейскім парлямэнтам заявіла, што альбанскія выбары ня ў поўнай меры адпавядалі міжнародным стандартам.
XS
SM
MD
LG