Акцыя стартавала 3 ліпеня ў Горадні. Прадстаўнікі моладзевай арганізацыі АГП раздавалі гарадзенцам лістоўкі з прапановаю назваць адну з вуліц абласнога цэнтру імем Быкава.
У ходзе акцыі гарадзенская міліцыя затрымала семярых актывістаў АГП.
На гэтым тыдні моладзь Аб’яднанай грамадзянскай партыі мае намер правесьці аналягічныя раздачы лістовак у Берасьці й Віцебску. У інтэрвію агенцтву БелаПАН кіраўнік моладзевай арганізацыі АГП Кірыл Ігнацік заклікаў іншыя моладзевыя структуры краіны далучыцца да кампаніі.