Прыпыненьне ліцэнзіяў на паляўнічую дзейнасьць, паводле рашэньня калегіі Мінпрыроды, будзе дзейнічаць ад 10 ліпеня да 10 жніўня. Афіцыйная прадстаўніца міністэрства Натальля Фёдарава так патлумачыла прычыны пакараньня:
(Фёдарава: ) “Рэч у тым, што мы выявілі шмат парушэньняў. Мы іх папярэджвалі, што хочам навесьці парадак у паляўнічай гаспадарцы. Мы хочам, каб суполкі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў ня толькі зьбіралі зборы ад грамадзянаў, што стаяць у іх на ўліку, а і клапаціліся пра іх, пра тое, каб узнаўляліся віды паляўнічых палеткаў”.
Паводле спадарыні Фёдаравай, міністэрскія праверкі выявілі парушэньні фактычна ва ўсіх рэгіёнах, дзе паляўнічыя палеткі арандуюць суполкі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Напрыклад, на Магілёўшчыне не ўкамплектаваная як сьлед егерская служба, ня прадстаўленыя на дзяржаўную экспэртызу праекты арганізацыі паляваньня. Такія ж самыя парушэньні, як вынікае з рашэньня міністэрскай калегіі, знойдзены на Меншчыне, Гарадзеншчыне, ды і ў іншых абласьцях. У выніку прыпыненыя ўсе паляўнічыя ліцэнзіі, выдадзеныя абласным структурам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Старшыня гэтай грамадзкай арганізацыі Ігар Суракоў лічыць дзеяньні Мінпрыроды сплянаванай акцыяй:
(Суракоў: ) “Тое, што яны цяпер пачынаюць кампанію дыскрэдытацыі таварыства, я гэта магу сказаць адназначна. Мяне, напрыклад, папярэджвалі гэтыя дзядзькі зь Мінпрыроды, што мы пачнем супраць вас кампанію. Са сьнежня 2003 году яны нікому не даюць магчымасьці працаваць”.
Прадстаўнікі рэгіянальных структураў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў таксама абураюцца прынятым рашэньнем. Гаворыць паляўнічазнаўца Барысаўскага таварыства Юры Чычасаў:
(Чычасаў: ) “Мы падкормку робім, ахову ажыцьцяўляем. Злоснага браканьерства няма. У Зэмбіне выехалі па сыгнале грамадзкасьці і знайшлі там скуры ласёў, кабаноў. Але гэта ня наша гаспадарка. Гэта гаспадарка прафсаюзаў”.
Паводле шараговых паляўнічых, выпадкі браканьерства ўласьцівыя найперш так званым закрытым тэрыторыям, гаспадарамі якіх зьяўляюцца, напрыклад, Фэдэрацыя прафсаюзаў альбо Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Дый самімі браканьерамі, як сьведчыць жыцьцё, часьцей бываюць не рабочыя ці калгасьнікі, а набліжаныя да ўлады асобы. Гаворыць кіраўнік Пархімаўскай паляўнічай гаспадаркі Бераставіцкага раёну, сябра Цэнтральнай рады Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Аляксандар Маханько:
(Маханько: ) “Міністэрства прыродных рэсурсаў даўно хоча зусім зьліквідаваць паляўнічае таварыства. На 95 адсоткаў усе гаспадаркі дбаюць і робяць усё для таго, каб было больш птушак, больш дзікіх жывёлін. Браканьеры дзе ёсьць? Сярод высокага начальства бываюць, сярод міліцыянтаў. Трэба, каб прэзыдэнцкая інспэкцыя дзень і ноч на два вокі глядзела за браканьерамі”.