Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыродныя катаклізмы ў Азіі й Эўропе


ІСЛАМАБАД. На паўночным захадзе Пакістану звыш 7000 чалавек былі змушаныя пакінуць свае дамы ў выніку моцнай паводкі. Паводле пакістанскіх уладаў, затоплена ня менш за 87 вёсак. Паводка выкліканая рэзкім раставаньнем сьнегу ў Гіндукушах у сувязі зь незвычайна цёплым надвор’ем.

Больш як 150 чалавек загінулі ад гарачыні ва ўсходняй пакістанскай правінцыі Пэнджаб. У Індыі звыш 150 чалавек сталі ахвярам праліўных мусонных дажджоў.

Прыродныя катаклізмы не абмінулі гэтымі днямі й Эўропы. Ня менш за 11 чалавек загінулі пры паводках у Баўгарыі й Румыніі.
XS
SM
MD
LG