КАІР. Эгіпет заклікаў экстрэмістаў, якія выкралі кіраўніка эгіпецкай дыпляматычнай місіі ў Іраку, абыходзіцца зь ім добра. МЗС Эгіпту падкрэсьліў, што Іхаб аш-Шэрыф прыехаў у Ірак, каб дзейнічаць на карысьць ірацкага народу.
Аш-Шэрыфа, які прыехаў у Ірак месяц таму, выкраілі ў Багдадзе ў суботу ўвечары. Ірак спыніў дыпляматычныя дачыненьні з Эгіптам ў 1991 годзе, калі Каір асудзіў уварваньне войскаў Садама Хусэйна ў Кувэйт. Нядаўна Эгіпет заявіў, што гатовы цалкам аднавіць дыпляматычныя дачыненьні з Іракам і накіраваў у Багдад дыпляматычную місію.