Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш ў Эдынбургу, канцэрты ва ўсім сьвеце напярэдадні саміту "вялікай васьмёркі"


ЭДЫНБУРГ. ШАТЛЯНДЫЯ. Тут адбываецца шматтысячны марш пад лёзунгам “Зробім беднасьць гісторыяй”. Гэта першая дэманстрацыя з сэрыі акцыяў, якія будуць адбывацца цягам гэтага тыдня з нагоды саміту “вялікай васьмёркі”, які пройдзе ў шатляндзкім горадзе Гленіглс 6-8 ліпеня. У цэнтры ўвагі саміту – павялічэньне дапамогі найбольш бедным краінам сьвету. Менавіта гэтага патрабуюць і ўдзельнікі маршу. Таксама сёньня ў дзесяці гарадах на чатырох кантынэнтах адбудуцца грандыёзныя канцэрты ў падтрымку найбяднейшых краінаў. Арганізатары канцэртаў ужо заклікалі лідэраў краінаў “вялікай васьмёркі” выдаткаваць 50 мільярдаў даляраў на дапамогу бедным краінам і сьпісаць іхныя даўгі. Найбольш масавы канцэрт адбываецца ў лёнданскім Гайд-парку.У розных краінах выступяць найвялікшыя зоркі сучаснай музыкі, сярод якіх Пол Макартні, U2 і легендарны гурт Пінк Флойд, які аб’яднаўся адмыслова каб заграць гэты канцэрт.
XS
SM
MD
LG