Першапачаткова кіраўніцтва Баранавіцкага гарвыканкаму дало афіцыйны дазвол на правядзеньне мітынгу. Аднак раніцай 1 ліпеня некаторых арганізатараў акцыі выклікалі ў ідэалягічны аддзел мясцовай вэртыкалі. У прадпрымальнікаў пачалі пытаць: ці сапраўды ў мітынгу маюць намер браць удзел іхныя калегі зь іншых гарадоў? Атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўнікі гарвыканкаму заявілі, што ў такім выпадку парушаецца фармат мерапрыемства, бо мітынг быў заяўлены як гарадзкі.
Другой нечаканасьцю для баранавіцкіх прадпрымальнікаў было тое, што сёньня ў горад раптоўна прыехаў намесьнік міністра падаткаў і збораў Васіль Каменка. На адмысловай нарадзе спадар Каменка тлумачыў сутнасьць апошніх указаў Аляксандра Лукашэнкі, якія тычацца прадпрымальніцтва. Адзін зь мясцовых гандляроў Мікалай Чарнавус спрабаваў задаць канкрэтнае пытаньне, але адказу на яго не атрымаў.
(Чарнавус: ) “Я кладуся спаць а палове на першую ці а палове на другую. І калі цяпер увядуць кнігу ўліку тавару, я мушу яе запаўняць. Калі мне спаць?”
Падчас выступаў на мітынгу прадпрымальнікі казалі, што ўказы Лукашэнкі ня толькі не вырашаюць праблемаў дробных гандляроў, але істотна пагаршаюць іхнае становішча. Выплачваць падатак на даданую вартасьць у выглядзе некалькіх ставак адзінага падатку здолее абмежаваная колькасьць прадпрымальнікаў. Прычым, такое становішча склалася ня толькі на Берасьцейшчыне. Гаворыць намесьнік старшыні аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Віктар Гарбачоў, які прыехаў у Баранавічы з Барысава.
(Гарбачоў: ) “Збольшага гэты ўказ успрыняты адмоўна, з прычыны таго, што ён вядзе да зьнішчэньня дробнага бізнэсу, асабліва ў рэгіёнах. Любое падвышэньне коштаў (а ўказ гэта прадугледжвае) б’е па нашым гандлі. Як бы мы ні хацелі — 70, альбо 20, ці 30 даляраў лішнімі не бываюць. Улады бяруць іх з нашых кішэняў, не пытаючыся ў нас”.
Удзельнікі мітынгу ў Баранавічах прынялі рэзалюцыю, у якой патрабуюць ад уладаў скасаваць палажэньні нарматыўных актаў, якія павялічваюць выдаткі індывідуальных прадпрымальнікаў і ўзмацняюць ціск з боку кантрольных органаў.