Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка віншуе дэлегатаў Усеславянскага зьезду і дзякуе Зюганаву


Ул. інф. Аляксандар Лукашэнка накіраваў віншаваньне ўдзельнікам праводжанага ў Менску ІХ Усеславянскага зьезду.

Правядзеньне зьезду ў Менску “ў год 60-годзьдзя Вялікай перамогі над фашызмам... мы разглядаем як даніну павагі да подзьвігу беларускага народу ў гады ІІ усясьветнай вайны”, – гаворыцца ў вішаваньні кіраўніка Беларусі.

Сёньня раніцаю Лукашэнка сустрэўся зь лідэрам кампартыі Расеі Генадзіем Зюганавым, які прыбыў у Менск для ўдзелу ва Ўсеславянскім зьезьдзе. Беларускі прэзыдэнт дзякаваў Зюганаву за падтрымку. “Не было выпадку, каб Вы неяк здрадзілі беларускаму народу, недзе паставілі пад сумнеў ці крытыку дзеяньні гэтага народу й беларускіх уладаў”, – сказаў Лукашэнка.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры Беларусі нашаму карэспандэнту паведамілі, што Ўсеславянскі зьезд заяўлены як мерапрыемства, якое праходзіць пад эгідаю Палаты прадстаўнікоў.

Усяго ў Менск зьехаліся звыш 200 дэлегатаў з 18 краінаў. Беларуская дэлегацыя налічвае 30 чалавек. Як падбіраліся гэтыя людзі і хто дэлегаваў славянаў на менскі зьезд у іншых краінах, арганізатары не тлумачаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG