Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Па БТ паказваюць, як Лукашэнка ненавідзіць алігархаў, але ж ён самы вялікі алігарх"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 30 чэрвеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Мікола Саскевіч:) “Дзень добры, шаноўнае панства! Слухаў вашую праграму пад музыку вялікага гурту “Queen” і хачу вам адказаць, што мой прымач Sharp вельмі добра ловіць Радыё Свабоду. Дрэнная чутнасьць была толькі зімой. Цяпер якасьць прыёму выдатная ў любы час. Так што мой Sharp найлепшы з прымачоў!”

(Анстас Семяновіч:) “Вельмі шаноўныя гаспадары і гаспадыні Радыё Свабода! Хачу вам падзякаваць за прагноз надвор’я на наступныя двое сутак. Я думаю, што маю падзяку падтрымаюць сотні тысяч нашых шаноўных слухачоў Радыё Свабода.

Хачу адказаць слухачу-бальшавіку, які скардзіўся на Валянціна Жданко. Мяркую, што такіх бальшавікоў ня трэба пускаць на Радыё Свабода! Яны даказалі на практыцы, што могуць толькі зьнішчаць сумленных людзей і даводзіць народы да галечы”.

(Зіноўеў:) “Прапаную стварыць пры Радзе БНР цэнтар дакумэнтацыі палітычных рэпрэсіяў цяперашняга рэжыму як базу для юрыдычнай ацэнкі ў пасьлялукашэнкаўскай рэспубліцы тых канкрэтных злоўжываньняў тых, хто кляўся годна служыць рэспубліцы Беларусь. А ўсе грамадзяне, якія аказалі палітычны супраціў антынацыянальнай прамаскоўскай дыктатуры, павінны ведаць, што атрымаюць кампэнсацыю за кожны скрадзены ў іх дзень са сродкаў дыктатарскай клікі, блякіраваных за мяжой”.

(Спадар, Пінск: ) “Тэлефаную наконт рэфэрэндуму. Трэба правесьці рэфэрэндум Аляксандру Рыгоравічу, каб перайменаваць рэспубліку. Навошта ёй гэтая назва? Трэба назваць Лукарусія ці Царства Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Канстытуцыі няма, сьцяга няма, мовы няма. Дык, мне здаецца, і назва ёй непатрэбная.

Мяне зьдзіўляе, як гэта адзін чалавек здолеў прыватызаваць усю краіну! Па тэлебачаньні паказваюць, як Лукашэнка ненавідзіць алігархаў. Але ж ён самы вялікі алігарх! Абрамовіч з Хадаркоўскім адпачываюць! А ён прыватызаваў сабе тэлебачаньне, спэцслужбы, усе заводы ягоныя; насельніцтва таксама маўчыць, як мышы. Мне ўсё гэта нагадвае мульцік пра Маўглі. Калі ваўкі выбіралі сабе правадыра, адзіны пэрсанаж шакалёнак крычаў: “А мы пойдзем на поўнач”. Вось мы вельмі да яго падобныя.

Нашым дэмакратам хачу сказаць. Ня трэба браць прыклад з гэтых расейскіх анархістаў: Нямцовых, Яўлінскіх. Дэмакратыя – гэта, перш за ўсё, дыктатура закону. І яны вам галасы не дадаюць, а наадварот аднімаюць.

І хачу сказаць Лукашэнку, каб рыхтаваўся сыходзіць са свайго царства-трону. Мы ня будзем яго баяцца! Хай ён пра гэта ведае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG